Темы

Мінадукацыі Беларусі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання

Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 13 красавіка 2015 года нумар 19 «Аб правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па вучэбных прадметах у 2015 годзе». Як паведамілі ў прэс-цэнтры, ЦТ будзе праводзіцца з 14 па 27 чэрвеня, рэзервовы дзень — 2 ліпеня.

У параўнанні з 2014 годам у пералік уступных іспытаў уведзена кітайская мова; у адзін дзень плануецца правядзенне ЦТ адначасова па двух вучэбных прадметах (сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія). Беларуская мова пройдзе 14 чэрвеня (нядзеля), руская мова — 15 чэрвеня (панядзелак), грамадазнаўства — 17 чэрвеня (серада), біялогія — 19 чэрвеня (пятніца), матэматыка — 20 чэрвеня (субота), гісторыя Беларусі — 22 чэрвеня (панядзелак), хімія — 23 чэрвеня (аўторак), фізіка — 24 чэрвеня (серада), замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 25 чэрвеня (чацвер), Сусветная гісторыя навейшага часу і геаграфія — 27 чэрвеня (субота).

Пастановай нумар 19 таксама ўстаноўлены пералік пунктаў правядзення ЦТ і час пачатку ЦТ, час работы пунктаў рэгістрацыі. Так, час работы пунктаў рэгістрацыі — з 9.00 да 19.00 (у суботнія і нядзельныя дні — з 9.00 да 18.00).

У гэтым годзе зарэгістравацца на ЦТ у Магілёўскай вобласці можна:

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт філіял «Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж»,

дзяржаўная ўстанова вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»,

установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія»,

установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» Бабруйскі філіял,

установа адукацыі «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж»,

установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання»,

установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова»

Последние новости

Будь в курсе

Госэнергогазнадзор напоминает правила безопасной эксплуатации оборудования

23 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси 24 сентября пройдет масштабный Единый день безопасности

23 сентября 2026
Читать новость
Власть

Могилёвская область и провинция Шэньси: потенциал межрегиональных связей расширяется

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Столкновение автомобиля с поездом — один из самых тяжелых видов ДТП

23 сентября 2026
Читать новость
Культура

В преддверии Всемирного дня туризма районный музей подготовил экспозицию, посвященную символам путешественников

23 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

О порядке приемки в эксплуатацию одноквартирных жилых домов и (или) нежилых капитальных построек пятого класса сложности на придомовой территории, в том числе строительство которых осуществлено без проектной документации

23 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем