Темы

Мінпрацы і сацабароны растлумачыла парадак разліку зарплаты і дапамог у сувязі з дэнамінацыяй

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачыла парадак разліку заработнай платы работнікаў, грашовага забеспячэння, дапамог і іншых выплат у сувязі з правядзеннем дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

З 1 ліпеня 2016 года выплаты, устаноўленыя нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку лакальнымі, у абсалютных (лічбавых) памерах, падлягаюць змяншэнню ў 10 000 разоў.

Акругленне зменшаных памераў базавых выплат ажыццяўляецца з улікам двух знакаў пасля коскі да найменшага наміналу грашовага знака (з 1 ліпеня 2016 года – 1 капейка) узору 2009 года, які знаходзіцца ў абарачэнні на тэрыторыі рэспублікі. Пры гэтым калі першая з лічбаў, што адкідаюцца (трэцяя лічба пасля коскі), большая або роўная 5, то апошняя з захоўваемых лічбаў (другая лічба пасля коскі) павялічваецца на адзінку, а калі першая з лічбаў, што адкідаюцца (трэцяя лічба пасля коскі), меншая за 5, то павелічэнне не праводзіцца (адкідаюцца лічбы пасля коскі, пачынаючы з трэцяй).

Вылічэнне памеру заработнай платы работнікаў, грашовага забеспячэння ваеннаслужачых, супрацоўнікаў, якія маюць спецыяльныя званні, сувораўцаў, выхаванцаў воінскіх часцей, аднаразовых выплат, пенсій праводзіцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Кожны разлічаны элемент (павышэнні, надбаўкі, даплаты, прэміі і інш.) заработнай платы, пенсіі, дабавачны від грашовага забеспячэння, аднаразовая выплата падлягаюць указанаму акругленню.

Аналагічна ажыццяўляецца акругленне заработнай платы работнікаў іншых арганізацый, устаноў, дзяржаўных органаў, а таксама грашовага забеспячэння ваеннаслужачых.

Пры вылічэнні (пераразліку) памераў дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, дапамог па часовай непрацаздольнасці і дапамог на пахаванне з 1 ліпеня 2016 года велічыні сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал, бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за перыяды да 1 ліпеня 2016 года падлягаюць змяншэнню ў 10 000 разоў і акругленню.

Пры вылічэнні (пераразліку) дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах з 1 ліпеня 2016 года сумы заработнай платы, прэмій і іншых выплат (даходу, узнагароджання) за кожны месяц перыяду (перыяд), за які вызначаецца памер сярэднядзённага заработку (даходу, узнагароджання), да правядзення дэнамінацыі, падлягаюць змяншэнню ў 10 000 разоў да двух знакаў пасля коскі.

Дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі праводзіцца згодна з указам ад 4 лістапада 2015 года нумар 450 “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь” шляхам замены грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000 беларускіх рублёў у грашовых знаках узору 2000 года да 1 беларускага рубля ў грашовых знаках узору 2009 года.

Последние новости

Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024