Темы

Наводзяць апошнія штрыхі

Наводзяць апошнія штрыхі

Калі некаторыя вучні яшчэ толькі пачынаюць зборы ў школу, то самі школы ўжо завяршаюць падрыхтоўку да вераснёўскай сустрэчы школьнікаў. Як толькі празвінеў апошні званок, у кабінетах, не занятых пад экзаменацыйныя класы ці памяшканні для лагераў, пачаўся касметычны рамонт. У першую школу райцэнтра мы трапілі тады, калі рамонтныя работы ўжо былі вынесены на тэрыторыю школы. Сіламі тэхнічных работнікаў і пры кіруючай ролі дырэктара вялося абнаўленне, фарбаванне дзіцячай пляцоўкі, дзе, дарэчы, з’явілася яшчэ адна новая альтанка з арэлямі.
— Падрыхтоўку да чарговага навучальнага года, — гаворыць кіраўнік установы Валянціна Іванаўна Сыцька, — мы пачынаем адразу пасля заканчэння вучобы, таму за лета паспяваем зрабіць многае. Сяголета, да прыкладу, часткова замянілі падлогу ў спартыўнай зале, таксама правялі частковую замену труб ацяплення, больш таго, змаглі зрабіць капітальны рамонт некалькіх кабінетаў (на ўсе адразу не маем сродкаў). А што да касметычнага рамонту ўсіх памяшканняў, то гэта мы робім кожны год у поўным аб’ёме, як, дарэчы, і іншыя школы. Сродкі на ўсё гэта ў асноўным зарабляем самі, ёсць у нас так званая пазабюджэтка: мы здавалі макулатуру на 604 тысячы, на 2 мільёны 400 тысяч здалі металалому, плюс да гэтага ў нас ёсць свой школьны сад, які ў гэтым годзе парадаваў добрым ураджаем, а значыць, яшчэ будуць дадатковыя сродкі, якімі разлічымся за ўжо набытыя матэрыялы. Штогод нам у рамонце школы дапамагаюць нашы шэфы з мясцовага аўтапарка — яны выдзелілі нам фарбы. І, безумоўна, бацькоўская дапамога. Так агульнымі намаганнямі ў нас у гэтым годзе збіраецца на рамонт штосьці каля 25 мільёнаў. Асноўныя работы ўжо выкананы, засталіся апошнія штрыхі.
Яшчэ зазначым, што ў першай школе даволі вялікі прысядзібны ўчастак, на якім вырошчваюць агародніну, якая прыйдзецца вельмі дарэчы ў школьнай сталовай: дзіцячае харчаванне будзе і больш танным, і больш разнастайным. Пра гэта таксама мае клопат дырэктар, а вучням пра гэта думаць яшчэ рана — няхай сабе спакойна атрымліваюць асалоду ад апошніх жнівеньскіх дзён. Колькі іх тут засталося?!

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. Не верьте «письмам счастья»

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем