Темы

Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 СЬЯНАВАЙ Аляксандры Аляксандраўны “Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць”

Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 СЬЯНАВАЙ Аляксандры Аляксандраўны “Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць”

Дарагія суайчыннікі!

11 верасня нам трэба абраць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя чатыры гады. Ад гэтага рашэння залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў, будучыня незалежнай Беларусі.

Чыноўнікі ўсё больш залазяць у кішэні беларусаў: уводзяць новыя падаткі, павышаюць камунальныя тарыфы, змяншаюць заробкі і павялічваюць пенсійны ўзрост. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Чыноўнікі адбіраюць у нашых дзяцей будучыню — бяруць крэдыты за мяжой для захавання сваіх пасад і правядзення наменклатурных з’ездаў. Аддаваць гэтыя крэдыты яны будуць з нашых сямейных бюджэтаў. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!

Я беларуска. Па поглядах — хрысціянскі дэмакрат. Нарадзілася ў 1955 го-дзе. Замужам. Выхавала траіх дзяцей, маю чатырох унукаў. Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці інжынер-тэхнолаг. Працавала галоўным інжынерам, камерцыйным дырэктарам, галоўным тэхнолагам і майстрам закройнага ўчастка, начальнікам швейнага ўчастка.

Чаму балаціруюся па вашай выбарчай акрузе?

Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за абмежаванне продажу алкаголю і новыя працоўныя месцы з годнымі заробкамі і пенсіямі, у абарону жыцця.

Як вывесці эканоміку з крызісу?

Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, ахове здароўя, ЖКГ, пенсіях і іншых сферах. Мы ўпэўнены, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз.

НОВАЯ ЭКАНОМIКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі.

Прыцягненне сродкаў беларускіх эмі-грантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (IТ індустрыя). Продаж стратных прадпрыемстваў інвестарам для мадэрнізацыі вытворчасцяў;

Развіццё малога і сярэдняга бізнесу (адмена сертыфікатаў, існуючых штрафаў і праверак; гадавыя патэнты, найм работнікаў без абмежаванняў);

Мінімальная падатковая нагрузка на бізнес і адмена датацый дзяржсектара, развіццё фермерскіх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі.

ЖКГ: якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі.

Магчымасць выбару паміж прыватнай або дзяржаўнай арганізацыяй, якая абслугоўвае дом. Канкурэнцыя знізіць кошт і павысіць якасць абслугоўвання.

Скарачэнне чыноўнікаў у аддзелах ЖКГ і ў міністэрстве.

Скарачэнне бюджэтных датацый на ЖКГ. Прыватызацыя стратных лазняў, цырульняў, гасцініц і хімчыстак.

АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяванне і якаснае лячэнне.

Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развіццё прыватных медыцынскіх цэнтраў.

Страхавая медыцына: дзяржава і прадпрыемствы размяшчаюць на рахунак кожнага грамадзяніна страхавую суму, а чалавек самастойна абірае доктара і аплачвае яго паслугі са свайго рахунку.

Павелічэнне выдаткаў на медыцыну за кошт адлічэнняў у фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, ігральнага бізнесу, штрафаў за экалагічныя парушэнні.

ПЕНСII: годнае жыццё, павага і клопат.

Увядзенне абавязковых накапляльных пенсій. Кожны ўласнік сродкаў у накапляльным фондзе самастойна распара-джаецца сваімі накапленнямі.

Перадача ў назапашвальны пенсійны фонд 25 % сродкаў ад прыватызацыі. Iнвеставанне сродкаў у паспяховыя вы-творчасці, што забяспечыць выплаты сённяшнім пенсіянерам. Старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным іх рукамі нацыянальным багацці краіны.

Аднолькавы ўзрост выхаду і пенсійных выплат для чыноўнікаў, настаўнікаў, рабочых, сілавікоў.

Для таго каб дабіцца перамен, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, трэба ваша дапамога. Не дайце сфальсіфікаваць выбары — удзельнічайце ў незалежным назіранні!

Мае кантакты: +375 29 167-34-35, e-mail:bchd.info@gmail.com, http://bchd.info

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024