Темы

Штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь за адкрытую выкладку тытунёвых вырабаў прадугледжаны з 1 ліпеня

Штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь за адкрытую выкладку тытунёвых вырабаў прадугледжаны з 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміла 19 мая журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Бразоўская.

“З 1 ліпеня адкрытая выкладка будзе з’яўляцца парушэннем заканадаўства па рэалізацыі тытунёвых вырабаў, за якое прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь”, — адзначыла Віялета Бразоўская.

Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю растлумачыла, што выкладка будзе забаронена ў гандлёвых аб’ектах, кіёсках, павільёнах, у аб’ектах грамадскага харчавання. “Спажывец можа не хвалявацца, што не зможа знайсці свой тавар. Гандлёвыя аб’екты вывесяць пералікі тытунёвых вырабаў, якія ёсць у продажы. Гэта будзе ліст паперы фармату А4, электронны носьбіт або любы іншы сучасны носьбіт інфармацыі. Літары будуць аднолькавага памеру, шрыфту, чорнага колеру на белым фоне, без якіх-небудзь графічных выяў, малюнкаў, фатаграфій, якія прыцягвалі б увагу”, —растлумачыла яна. Пералік будзе змяшчаць найменні існуючых зарэгістраваных таварных знакаў спачатку на рускай, а потым на англійскай мовах у алфавітным парадку. Ён будзе змяшчаць цану тытунёвага вырабу і краіну паходжання.

“Для паляпшэння навігацыі ў гандлёвых залах магазінаў могуць размяшчацца паказальнікі, інфармацыйныя таблічкі, якія будуць падводзіць спажыўца да месц продажу тытунёвых вырабаў. Таксама мы гаворым аб тым, што кароткачасовае адкрыццё закрытага абсталявання для водпуску прадукцыі або папаўнення таварнага запасу не будзе парушэннем заканадаўства. У аб’ектах грамадскага харчавання дапускаецца размяшчэнне пераліку ў меню”, — адзначыла яна.

“Гэта было зроблена, каб дзеці, падлеткі, моладзь не бачылі адкрытую выкладку. Тыя, хто кураць, свой тытунёвы выраб ведаюць і знойдуць яго ў любым выпадку, — падкрэсліла Віялета Бразоўская. — Закрытая выкладка тытунёвых вырабаў — гэта сусветная практыка, не ноу-хау Беларусі. Яна распаўсюджана ў многіх краінах Заходняй Еўропы. Я лічу, што на рэалізацыю тытунёвых вырабаў гэта ніяк не паўплывае. Магчыма, некаторы час людзі будуць прывыкаць, што няма яркіх каробачак у вітрыне”.

Таксама начальнік упраўлення паведаміла, што з 1 ліпеня будуць забаронены вытворчасць, аптовы і рознічны продаж тавараў, якія імітуюць тытунёвыя вырабы. “Гэта, напрыклад, флаконы духоў, мыла ў каробцы, якая нагадвае пачак цыгарэт, жавальныя гумкі. Усё гэта будзе забаронена для вытворчасці і продажу. Калі электронная цыгарэта будзе імітаваць тытунёвы выраб, то яна таксама будзе забаронена да продажу”, — растлумачыла яна.

БелТА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024