Темы

Стаўка на сумесную дзейнасць

У Глускім раёне 62 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, куды ўваходзіць больш за чатыры з паловай тысячы чалавек, яны складаюць раённае аб’яднанне прафсаюзаў. На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне савета гэтага аб’яднання, дзе гаворка ішла пра выкананне ў Глускім раёне Праграмы дзейнасці і ўзаемадзейнасці  аб’яднанняў арганізацый прафсаюзаў, што ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, за 2016 год. І насамрэч, раённае аб’яднанне прафсаюзаў, адзначыў яго старшыня Аляксандр Леўчанка, у сваёй дзейнасці робіць стаўку на сумесную работу з пярвічнымі арганізацыямі і з мясцовай выканаўчай уладай. Асноўныя намаганні накіраваны на работу па ахове працы і прававой абароне працоўных. Так, у гэтым годзе прававыя інспектары працы абласнога аб’яднання прафсаюзаў у Глускім раёне правялі восем прыёмаў грамадзян, а ў ПМК-86 “Водбуд” і ў аграфірме “Слаўгарадскі” былі праведзены маніторынгі па ахове працы, дадзены рэкамендацыі, як лепш і хутчэй выправіць выяўленыя недахопы. Актыўна ўзаемадзейнічае раённае аб’яднанне прафсаюзаў з мясцовымі маладзёжнай і ветэранскай арганізацыямі, прымае ўдзел у культурным жыцці раёна. Сведчаннем гэтаму стаў канцэрт “Народныя таленты табе, Беларусь!”, праведзены ў рамках Тыдня прафсаюзнай культуры.

Другое пытанне парадку дня тычылася рэалізацыі ў Глускім раёне палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады. Інфармацыя, з якой выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, была прынята да ведама і зацверджаны праект пастановы.

У рабоце пасяджэння савета Глускага раённага аб’яднання прафсаюзаў прынялі ўдзел старшыні 38 пярвічных арганізацый, абласное аб’яднанне прафсаюзаў прадстаўляў Вадзім Новікаў. Ён адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці пачасціліся выпадкі ўтойвання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, закрануў некаторыя іншыя пытаннні аховы працы, на якія найперш павінны звяртаць увагу прафсаюзныя лідары ў сваіх працоўных калектывах.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Культура

Глусский район стал площадкой для обмена опытом творческих людей из разных стран

28 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли выйти из леса заблудившемуся грибнику в Краснопольском районе

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Лукашенко 

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Пьяные за рулем и на переходе: итоги выходных от ГАИ

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Республиканский марафон «Сохраним сердце здоровым» стартует 29 сентября

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Павла Муравейко замглавы Администрации Президента

28 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем