Темы

У Беларусі вызначаны парадак прыёму на альтэрнатыўную службу і ўмовы яе праходжання

У Беларусі вызначаны парадак прыёму на альтэрнатыўную службу і ўмовы яе праходжання. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 18 красавіка 2016 года нумар 312, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент прыняты ў мэтах прывядзення нарматыўнай прававой базы ў адпаведнасць з законам “Аб альтэрнатыўнай службе” ад 4 чэрвеня 2015 года.

Праходзячы альтэрнатыўную службу, грамадзяне будуць выконваць работы ў арганізацыях аховы здароўя, жыллёва-камунальнай, лясной і сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, арганізацыях, якія займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый. Яны таксама будуць прыцягвацца да рамонту чыгуначных пуцей і аўтадарог. Акрамя таго, ім можна будзе працаваць у органах і падраздзяленнях МНС.

Час праходжання грамадзянамі альтэрнатыўнай службы залічваецца ў стаж работы.

Прадугледжана, што Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўстанаўлівае пералік арганізацый, у якіх грамадзяне праходзяць альтэрнатыўную службу, а таксама формы прадпісання для праходжання альтэрнатыўнай службы, пасведчанні і форму ўліковай карткі грамадзяніна, які праходзіць такую службу.

Пастанова таксама замацоўвае парадак і ўмовы прадастаўлення грамадзянам, звольненым з альтэрнатыўнай службы, першага рабочага месца.

Акрамя таго, вызначаны парадак правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы. Правамоцтвы праводзіць яе для вызначэння катэгорыі годнасці грамадзян прадастаўлены ваенна-ўрачэбным камісіям.

Вызначаны агульныя палажэнні арганізацыі і правядзення медыцынскага агляду грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу. Устаноўлена, што такі агляд праводзіцца па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы знаходжання арганізацыі, у якой грамадзянін будзе служыць.

Парадак накіравання на медыцынскі агляд, формы дакументаў, неабходных для накіравання, і парадак іх афармлення ўстанаўліваюцца Мінпрацы і сацабароны сумесна з Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Мінабароны.

Арганізацыя правядзення медыцынскага агляду грамадзян ускладаецца на ваеннага камісара (кіраўніка адасобленага падраздзялення ваеннага камісарыята) раёна (горада) па месцы праходжання грамадзянінам службы. Медыцынскі агляд праводзяць урачы-спецыялісты, уключаныя ў склад урачэбных камісій з правамі ваенна-ўрачэбных камісій ваенных камісарыятаў (адасобленых падраздзяленняў ваенных камісарыятаў) раёнаў (гарадоў): урач-хірург, урач-тэрапеўт, урач-неўролаг, урач-афтальмолаг, урач-отарыналарынголаг і пры неабходнасці – урачы іншых спецыяльнасцей.

Для ўдакладнення дыягназу грамадзянін, які праходзіць альтэрнатыўную службу, можа быць накіраваны ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя на медыцынскае абследаванне ў амбулаторных або стацыянарных умовах. Пры гэтым патрабаванні да стану здароўя аналагічныя патрабаванням, што прад’яўляюцца ў адносінах да грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Последние новости

Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024