Темы

У Беларусі змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі

У Беларусі змяняюцца правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Асноўнымі новаўвядзеннямі з’яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэсціравання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.

У адпаведнасці з дакументам уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага напрамку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках гутаркі, пры гэтым тэрмін далейшай абавязковай работы па размеркаванні складзе не менш як пяць гадоў.

Акрамя таго, створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленні на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі. Для паступаючых у скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.

Таксама ўдакладнены асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Змяненні і дапаўненні ў правілы прыёму захоўваюць існуючую сістэму прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, забяспечваюць захаванне разумнага балансу інтарэсаў дзяржаўных органаў — заказчыкаў кадраў, устаноў адукацыі, абітурыентаў і іх бацькоў, а таксама накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці ўстаноў прафесійнай адукацыі рэспублікі і якасці адбору найбольш падрыхтаваных абітурыентаў.

Последние новости

Будь в курсе

Могилёвщина лидирует по раскрываемости киберхищений: противодействие IT-преступности обсудили на брифинге УВД

16 октября 2026
Читать новость
Происшествия

«Тихий убийца»: трагедия в Могилёвском районе

16 октября 2026
Читать новость
Общество

 В отделении социальной реабилитации, абилитации инвалидов и поддержки активного долголетия в условиях дневного пребывания Глусского РЦСОН прошел праздник в День матери

16 октября 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС, энергогазинспекция и сельисполкомы проводят профилактические рейды

16 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко ставит задачу по развитию в Беларуси народного ополчения

16 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 8 октября белорусским перевозчикам выдают электронные китайские разрешения

16 октября 2026
Читать новость