Темы

У бліжэйшыя дні крыху пахаладае

Тэмпература паветра ў Беларусі ў бліжэйшыя дні панізіцца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«Хоць у бліжэйшыя дні тэмпература паветра крыху панізіцца, яна па-ранейшаму будзе значна вышэйшай за норму», — адзначыла галоўны сіноптык.

У бліжэйшую ноч, 12 лютага, надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, таму часам чакаюцца мокры снег і дождж, месцамі ў паўночна-ўсходніх раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. «Днём франты выйдуць за межы нашай краіны, з ростам атмасфернага ціску ападкі аслабеюць і будуць мець кароткачасовы характар», — расказала Святлана Рыбакова. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 — плюс 3 градусы, днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

У выхадныя дні чакаецца няўстойлівае надвор’е. Так, 13 лютага ноччу надвор’е ў рэспубліцы будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, днём будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя мокры снег і дождж. У некаторых раёнах згусціцца туман. Ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

Тэрыторыя Беларусі 14 лютага будзе знаходзіцца пад уплывам франтальных сістэм, якія перамяшчаюцца з поўдня Еўропы. Будзе пераважаць воблачнае надвор’е, часам пройдуць мокры снег і дождж. У некаторых раёнах магчымы туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 — плюс 3 градусы, днём будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла.

«У пачатку наступнага тыдня надвор’е па-ранейшаму будуць фарміраваць франтальныя раздзелы», — паведаміла Святлана Рыбакова. Часам чакаюцца ападкі. Месцамі прагназуецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3 — плюс 3 градусы. Днём чакаецца ад нуля да плюс 6 градусаў, па поўдні — да плюс 8 градусаў.

Последние новости

Будь в курсе

Расписание мероприятий «Александрия собирает друзей»

22 июня 2026
Читать новость
Власть

Хвілінай маўчання ўшанавалі глушчане памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 июня 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала «Радзіма» 30 год назад

22 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Правовой профсоюзный прием пройдет 25 июня в Глусском лесхозе

22 июня 2026
Читать новость
Образование

Резервный день: более 120 человек сдадут ЦЭ по госязыкам

22 июня 2026
Читать новость
Общество

«Поезд Памяти — 2026»: юбилейный маршрут стартовал в Бресте

22 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем