Темы

Жарко: паўторнага вітка захваральнасці на грып і ВРВІ не чакаецца

Паўторнага вітка захваральнасці на грып і ВРВІ ў Беларусі не чакаецца, паведаміў 15 лютага журналістам міністр аховы здароўя Васіль Жарко.

Міністр адзначыў, што некаторы час таму ў Беларусі быў зарэгістраваны традыцыйны рост колькасці прастудных захворванняў. Аднак у цэлым сітуацыя была і застаецца спакойнай. Узровень захваральнасці на 10 працэнтаў ніжэйшы, чым год таму. «Да канца гэтага тыдня захваральнасць зменшыцца яшчэ як мінімум на 10-15 працэнтаў», — сказаў Васіль Жарко.

Ён звярнуў увагу, што апошнія 3-4 гады ў Беларусі няма эпідэміі. Гэтага ўдалося дабіцца дзякуючы высокаму ўзроўню імунізацыі насельніцтва. Больш як 40 працэнтаў беларусаў зрабілі прышчэпку ад грыпу. Да традыцыйнага ўсплёску захваральнасці на грып і ВРВІ падрыхтаваліся аптэкі і лячэбныя ўстановы, створаны неабходны запас лякарстваў як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці.

Што датычыцца сітуацыі на фармацэўтычным рынку ў цэлым, міністр адзначыў, што скаргаў на адсутнасць якіх-небудзь прэпаратаў у Міністэрства аховы здароўя не паступае. «Для арганізацыі лячэбнага працэсу ў стацыянары і на амбулаторным этапе ўсё ёсць», — падкрэсліў ён. Паводле слоў Васіля Жарко, беларусы сталі больш давяраць айчынным прэпаратам, пераканаўшыся ў іх якасці і эфектыўнасці. Не апошнюю ролю адыгрывае і цана. Калі сярэдні кошт беларускага лякарства складае $1, то імпартнага — $3. Цана каля 70 працэнтаў выпускаемых у Беларусі лекавых сродкаў не перавышае $1.

Васіль Жарко таксама праінфармаваў, што з 2012 года аб’ём выпуску айчынных лякарстваў вырас амаль у тры разы. Па выніках 2015 года доля беларускіх прэпаратаў на ўнутраным рынку склала 52,6 працэнта ў доларавым эквіваленце.

Последние новости

Будь в курсе

МНС. Напоминаем о необходимости уплаты имущественных платежей до 16 ноября

13 октября 2026
Читать новость
АПК

Сила земли — в ее людях. На областных «Дажынках» в Шклове чествовали хлеборобов Могилёвщины

13 октября 2026
Читать новость
Общество

Приглашаем на день открытых дверей в МГУ имени А. А. Кулешова 17 октября

12 октября 2026
Читать новость
Беларусь помнит

Это наша общая память: около 500 человек съехались на мероприятие, посвященное 83-й годовщине битвы под Ленино

12 октября 2026
Читать новость
Общество

Планы, которые стали реальностью. Рассказывает делегат второго и пятого Всебелорусских народных собраний Ирина Петрова

12 октября 2026
Читать новость
Власть

Что делать с «горами» вокруг Солигорска? Лукашенко ознакомился с экспериментом по повышению плодородия почв

12 октября 2026
Читать новость