Темы

У цэнтры ўвагі — стан работы з насельніцтвам

Шостага кастрычніка ў раёне працавала абласная міжведамасная група, створаная па распараджэнні старшыні Магілёўскага аблвыканкама, якая вывучала стан работы з насельніцтвам у Глускім раёне.

Для гэтага было праведзена 12 выязных прыёмаў грамадзян у Глуску і ў сельскай мясцовасці, тры прамыя тэлефонныя лініі, а таксама анкетаванне, накіраванае на тое, каб высветліць, як працуе райвыканкам над вырашэннем сацыяльна значных праблем насельніцтва. Пасля работы на месцах члены міжведамаснай групы сабраліся ў райвыканкаме і ў прысутнасці кіраўніка раёна Уладзіміра Царыкава і прадстаўнікоў раённых службаў абмеркавалі папярэднія вынікі праведзенага маніторынгу.

У прыватнасці, было адзначана, што работа са зваротамі грамадзян у раёне праводзіцца згодна з заканадаўствам і ў цэлым адпавядае яму, аднак павысіць патрабаванні да кадраў неабходна, таму што недахопы і выпадкі фармалізму ўсё ж ёсць. Так, на стэндзе ў адным з сельвыканкамаў ёсць пералік аказваемых насельніцтву платных паслуг з указаннем тэлефонаў, па якіх патрэбна іх заказваць. Гэта добра: і паслугі патрэбныя, і інфармацыя пра іх даступная для наведвальнікаў. Аднак, калі правяраючыя патэлефанавалі на адзін з нумароў, каб больш падрабязна даведацца пра паслугу, яго абанент, спецыяліст гаспадаркі, здзівіўся, што звяртаюцца менавіта да яго, потым жа патлумачыў, што зараз такая паслуга не можа быць аказана іх гаспадаркай. А вось гэта ўжо дрэнна, бо і факт фармалізму з боку сельскай улады відавочны, і адсутнасць паслугі не на карысць справе і людзям.

Што да праведзенага анкетавання, то, адзначылі правяраючыя, сярод праблем, якія найбольш часта называюць сяльчане і гарпасялкоўцы, значацца працаўладкаванне, нізкая заработная плата і затрымка выплаты зарплаты, стан дарог і дваровых тэрыторый, дрэннае асвятленне вуліц і адсутнасць месцаў адпачынку для падлеткаў і моладзі, у адной з анкет таксама значылася пытанне рамонту басейна.

Як патлумачыў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, некаторыя з названых праблем, у прыватнасці, затрымка выплаты зарплаты сельгаспрадпрыемствамі, выкліканы аб’ектыўнымі ўмовамі, у якіх зараз знаходзяцца гаспадаркі. Аднак ёсць і такія недахопы, як, напрыклад, выпадкі фармалізму пры рабоце са зваротамі грамадзян, якія могуць і павінны быць вырашаны як на ўзроўні сельвыканкамаў і асобных прадпрыемстваў, так і непасрэдна ў райвыканкаме. На гэта нацэльвае і адна з рэкамендацый, дадзеных абласной міжведамаснай групай, — павысіць патрабаванні да кадраў — як да тых, што працуюць са зваротамі грамадзян, так і да тых, хто непасрэдна выконвае тыя ці іншыя работы і працэдуры па паступіўшых просьбах і зваротах. Каб не было такога, што адны фармальна выканалі заяўку, а другія далі чалавеку па ёй фармальны адказ.

Падрабязны і поўны аналіз аб стане работы з насельніцтвам у Глускім раёне абласная міжведамасная група зробіць у бліжэйшы час і дашле яго ў райвыканкам для разгляду і прыняцця патрэбных рашэнняў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Происшествия

Из зала суда. Началось с того, что вор увидел на улице незапертые «Жигули»

28 апреля 2024
Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024