Наша газета ўжо расказвала чытачам, як у красавіку гэтага года, напярэдадні Пасхі, у вёсцы Бабірова на будынку былой школы, рэканструяваным пад царкву, былі ўстаноўлены купалы і крыж. На той момант апрацоўчыя работы вяліся звонку і ўнутры памяшкання. Разам з гэтым жыхары Бабірова збіралі сродкі на набыццё абразоў і неабходнага богаслужэбнага інвентару. Прайшло чатыры месяцы, і будынак сумеснымі намаганнямі падрыхтаваны да асвячэння. Яно намечана на 6 верасня, на 9:30 раніцы. Асвячэнне правядзе епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім з клірам. На свята запрошаны свяшчэннаслужыцелі бліжэйшых храмаў, прадстаўнікі ўлады, чакаецца, што на ўрачыстасць збяруцца не толькі самі бабіраўчане, а і жыхары навакольных вёсак. Пасля чына асвячэння ў храме Усіх Святых будзе адслужана першая Боская літургія.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Последние новости
Здоровье
Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов
5 сентября 2026
Власть
С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области
5 сентября 2026
Будь в курсе
Прокачай безопасность: три важные настройки телефона
4 сентября 2026
Происшествия
На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер
4 сентября 2026
Образование
Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний