Темы

З Божым Нараджэннем, глушчане-каталікі!

З Божым Нараджэннем, глушчане-каталікі!

“Я думаю, што Бог, напэўна, сказаў сабе:

«Чалавек не любіць Мяне,

таму што не бачыць Мяне.

Я пакажу яму сябе

і такім чынам прымушу яго любіць Мяне»”.

Святы Альфонс Марыя Лігуоры

 

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

Так часта здаецца, што бясконцае Дабро церпіць паразу перад абмежаваным злом. Чаму ў рэшце рэшт Бог не паразіў жорсткага тырана Ірада? Чаму святыя, нявінныя немаўляты памерлі такой жудаснай смерцю на руках сваіх маці? Чаму Юзаф быў вымушаны ўцякаць у Егіпет глыбокай ноччу?

Шляхі Пана нязведаныя, але мы ведаем, што Бог здольны ператварыць у дабро нават найвялікшае зло. Час Божага Нараджэння асабліва нагадвае нам, што Божыя шляхі — гэта не нашы шляхі. Мы, людзі, не можам спасцігнуць таямніцу Божага Провіду. “Бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей” (1 Кар 1, 25).

Бог падрыхтаваў асаблівы шлях для кожнага з нас. Некаторыя дарогі цяжэйшыя за іншыя, а некаторыя цярпенні не з’яўляюцца дабравольнымі. Але так ці інакш усе шляхі вядуць у Бэтлеем, калі мы адважваемся ісці за Зоркаю. Каб знайсці свой уласны “камяністы шлях”, мы павінны дазволіць Богу дзейнічаць у нашым жыцці. Бог ніколі не прымушае людзей падпарадкоўвацца. Ён моўчкі чакае, пакуль мы папросім Яго скіраваць нашыя крокі.

Жыццё кожнага чалавека — гэта падарожжа ў Бэтлеем. Прымаючы выпрабаванні Адвэнту і пакідаючы свае няправедныя шляхі, мы становімся больш здольнымі ўбачыць сапраўдны сэнс Божага Нараджэння. Давайце выкарыстаем гэтае Божае Нараджэнне, каб сапраўды падрыхтавацца да прыйсця Хрыста ў нашыя сэрцы!

З Божым Нараджэннем!

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Последние новости

Калейдоскоп

Ветреный май. Прогноз погоды на 13—17 мая

12 мая 2026
Читать новость
Общество

День государственных символов Республики Беларусь торжественно отметили на Аллее Славы в Глуске

12 мая 2026
Читать новость
Культура

Глуск примет II Открытый фестиваль-конкурс детского искусства имени В. К. Иванова

12 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал согласие на назначение Руслана Пархамовича председателем Гомельского горисполкома

12 мая 2026
Читать новость
Беларусь помнит

Пад мірным небам. Як глушчане адсвяткавалі 81-ю гадавіну Вялікай Перамогі

12 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

15 мая — горячая линия

12 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем