Темы

“Родны кут” № 5, а па-ранейшаму — “цыганскі”

“Родны кут” № 5, а па-ранейшаму — “цыганскі”

Як па мне, дык пабудавалі яго ў рэкордна кароткія тэрміны, а для жыхароў канцавой часткі Савецкай вуліцы, Акцябрскай і іншых вуліц і завулкаў раёна Слабады адсутнасць “свайго” магазіна, мабыць, сцягнулася. Гаворка ідзе пра магазін № 5, які глушчане ведалі як “цыганскі”. Больш зручнага месца размяшчэння для магазіна і не прыдумаеш: вакол — густанаселены прыватны сектар, іншыя гандлёвыя аб’екты — у некаторай аддаленасці, пад бокам рака — месца адпачынку многіх глушчан, побач праходзіць  ажыўленая траса. Усё гэта, згадзіцеся, — несумненныя плюсы. Але быў адзін мінус, які стаў іх пераважваць. Будынак магазіна датаваўся 1953 годам і на маёй памяці капітальна не рамантаваўся, падтрымліваць яго ў належным стане станавілася ўсё цяжэй, у рэшце рэшт ён так састарэў маральна і матэрыяльна, што лягчэй стала знесці і пабудаваць новы — на тым жа месцы і за кароткі час. Такое рашэнне было прынята на падставе даручэння старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, якое ён зрабіў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўных калектываў Глушчыны ў верасні гэтага года. Работы пачаліся літаральна праз некалькі дзён.

Расказваюць, што адна з мясцовых жыхарак, бабулька, прыйшла па малако — а магазіна, дзе яна ўсяго тры дні таму купляла хлеб, ужо няма. Маладая жанчына, што зараз жыве ў цэнтры і чыё дзяцінства прайшло ў раёне “цыганскага”, убачыўшы на месцы магазіна толькі рэшткі цэглы, аж заплакала ад нечаканасці. Што ўжо гаварыць пра цяперашніх мінчан з ліку карэнных слабадскіх, якія па дарозе дадому хацелі было, як і заўсёды, едучы ў бацькоўскі дом, купіць у “цыганскім” хлеба, бо глускі хлеб — самы смачны, а там ужо будаўнічая пляцоўка. Давялося ім разварочвацца і ехаць у цэнтр, а потым, ужо з Мінска, час ад часу тэлефанаваць сваякам у Глуск і пытацца пра ход будаўніцтва.

Чаму я так падрабязна ўсё гэта апісваю? Ды таму, што Слабада — гэта гістарычны раён Глуска, адзін з яго сімвалаў, калі хочаце, а “цыганскі” — сімвал гэтай самай Слабады і для многіх сімвал іх дзяцінства. Хтосьці дагэтуль памятае кругленькія цукеркі-бомбачкі, якіх выходзіла некалькі штук на пяць капеек, хтосьці — смак кукурузных палачак, дзе трапляліся нават кавалачкі цукровай пудры, — усё гэта было блізка, перабег цераз дарогу, і вось яны, радасці твайго дзіцячага жыцця, калі ў жменьцы ёсць некалькі манетак. А хто з мясцовых мужыкоў не забываў “пад цыганскім” свой веласіпед пасля пляшкі-другой “Агдаму”? Не, без “цыганскага” Слабадзе ніяк нельга, і няхай у афіцыйных паперах райпо ён носіць якую заўгодна назву, для нас (я таксама слабадская) ён застанецца “цыганскім”. А тое, што цяпер гэта зусім іншы будынак, прыгожы, светлы, цёплы, з сучасным абсталяваннем, — вельмі добра, бо зручна прадаўцам, зручна і прыемна пакупнікам.

Ну дык вось. Урачыстае адкрыццё магазіна “Родны кут” № 5 у Глуску адбылося ў вызначаны тэрмін, 25 снежня. Мясцовым жыхарам, якія сабраліся з гэтай нагоды, намеснік старшыні райпо Наталля Талкачова паабяцала, што першаму пакупніку, хто набудзе тавару на 200 тысяч, другому — з пакупкамі на 180 тысяч і трэцяму — на 150 тысяч у падарунак будуць торты. Такая склалася традыцыя ў Глускім райпо пры адкрыцці новых гандлёвых кропак. А яшчэ тут падтрымліваецца традыцыя пераразаць сімвалічную чырвоную стужку і падносіць ганароваму госцю каравай на вышываным ручніку. У цырымоніі адкрыцця магазіна прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, намеснік старшыні па эканоміцы Алена Булатоўская і старшыня Глускага райпо Сяргей Зубчонак. Кіраўнік раёна павіншаваў прысутных з такой знакавай і прыемнай падзеяй і пажадаў раённаму спажывецкаму таварыству кожны год адкрываць па магазіну, каб пакупнікі не міналі гандлёвыя кропкі райпо, а магазіны сустракалі іх разнастайнасцю асартыменту і добрай якасцю тавараў і абслугоўвання. Што ж да новага магазіна на старым месцы, то ён і сапраўды мае прывабны выгляд звонку і ўнутры, пабудаваны па тыпавым праекце, з сучаснымі энергазберагаючым халадзільным абсталяваннем і сістэмай асвятлення. Як расказаў старшыня райпо Сяргей Зубчонак, гэта будаўніцтва абышлося спажывецкаму таварыству ў 2 мільярды 100 мільёнаў рублёў і вялося за ўласныя сродкі райпо. Работы з прымяненнем новых тэхналогій і матэрыялаў выконвала Бабруйская будаўнічая перасоўна-механізаваная калона Магілёўскага аблспажыўсаюза і завяршыла іх у рэкордныя тэрміны: закрылі стары магазін 1 кастрычніка, і вось ён, ужо ў новым абліччы, зноў прыняў пакупнікоў. Магазін працуе па прынцыпе самаабслугоўвання, што, несумненна, больш зручна для пакупнікоў, а ўстаноўленая сістэма відэаназірання дазволіць трымаць працэс куплі-продажу пад кантролем.

Па словах намесніка старшыні райпо па гандлі Наталлі Талкачовай, плошча гандлёвай залы складае 90 квадратных метраў, ёсць усе неабходныя падсобныя і бытавыя памяшканні, гарачая вада. Белкаапсаюз як самая буйная гандлёвая сетка краіны праводзіць маштабную мадэрнізацыю сваіх аб’ектаў. Адрамантаваныя і новыя магазіны маюць адну назву — “Родны кут”, гэта брэнд кааператараў са сваёй сімволікай. Магазін такога тыпу — трэці ў нашым раённым цэнтры. І вельмі добра, што чарговае будаўніцтва было распачата менавіта на гэтым месцы, на самым уездзе ў Глуск, тут ажыўлены рух транспарту, спыняецца шмат праязджаючых, таму магазін № 5 з’яўляецца візітоўкай усёй сістэмы спажывецкай кааперацыі раёна і павінен адпавядаць усім сучасным патрабаванням. Цяпер гэта так.

Пераканацца ў гэтым маглі ў дзень адкрыцця і самі мясцовыя жыхары, і праезджыя. На некаторы час там нават утварылася невялікая чарга, і першыя пакупнікі, у чыіх кошыках было тавару на вызначаныя сумы, сапраўды атрымалі салодкія падарункі — торты. І я ў той чарзе была, і торты гэтыя бачыла, але паспытаць не давялося.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024