Темы

Адрас свята — Калацічы

Адрас свята — Калацічы

На гэтым здымку — цэнтр аграгарадка Калацічы. Так ён выглядае звычайным восеньскім днём, а вось заўтра, 30 верасня, гэтая частка цэнтральнай  вуліцы непазнавальна зменіцца, і людзей тут не тое што пабольшае, а будзе вялікая колькасць. Менавіта сюды, у гэтае месца, з’едуцца прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў раёна, артысты, умельцы, спартсмены, гандляры — каб адзначыць, адсвяткаваць любімае свята працаўнікоў сяла — фестываль-кірмаш “Дажынкі”. Далучыцца да іх радасці, павіншаваць іх з працоўнымі перамогамі аргкамітэт фестывалю запрашае ўсіх жыхароў і гасцей Глушчыны.

Раённыя “Дажынкі” спланаваны так, каб было, як кажуць, і хлеба, і да хлеба. У гэтай сувязі варта сказаць пра культурную праграму. Галоўным яе нумарам, безумоўна, з’яўляецца афіцыйная частка гэтага маштабнага мерапрыемства — з прывітаннем і ўшанаваннем працаўнікоў сяла. Але пацешыць слых і вока можна будзе і пасля яе: таксама на галоўнай сцэне перад гледачамі выступяць лепшыя артысты раённага Дома культуры і сельскіх клубных устаноў. Цяжка будзе ўтрымацца, каб хоць што-небудзь не купіць, тым, хто завітае ў своеасаблівы горад майстроў: упрыгажэнні для валасоў, вырабы са скуры, вязаныя рэчы, тэкстыльныя лялькі, кераміка, пляценне з паперы, упрыгажэнні з прыроднага матэрыялу і нават моднае зараз рукадзелле скрапбукінг — вось далёка не поўны пералік таго, што прывязуць і прапануюць наведвальнікам кірмашу рамеснікі і майстры-ўмельцы з Цэнтра творчасці, Заеліцкага дома рамёстваў, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Веснаўскага дома-інтэрната. Не, усе грошы з дому не бярыце, бо абавязкова аддасце іх на ўсю гэту прыгажосць. А яшчэ ж будуць надзіманыя атракцыёны для дзяцей і гульня лазертаг — кажуць, вельмі папулярная зараз.

Кажуць, багатыя таксама плачуць, бо за грошы настрой не купіш, і з гэтым не паспрачаешся. Аднак бываюць сітуацыі, калі ўдалыя  пакупкі ўсё ж прыўзнімаюць настрой. Праверана на сабе. Пераканацца ў гэтым можна будзе і на гадлёвым кірмашы, што значыцца ў праграме раённых “Дажынак”. Найперш, прадукцыю ўласнай вытворчасці шырока прапануе раённае спажывецкае таварыства — будзе чым і на месцы падсілкавацца, будзе што і з сабой купіць, а хлебабулачную прадукцыю можна будзе пакаштаваць задарма — падчас дэгустацыі. Свае тавары прывязуць таксама “Бабушкина крынка”, “Домочай” (Бабруйскі філіял), “Красный пищевик”, Глускі лясгас будзе гандляваць уласным мёдам, а фермеры (свае і заезджыя) — садавіной і агароднінай. Не абыдзецца без традыцыйнай бяспройгрышнай латарэі, а прамысловыя тавары, трыкатаж, можна будзе набыць у палатцы ад магілёўскага прадпрыемства “Купалінка”. І гэта, вядома, не ўсе ўдзельнікі гандлёвага кірмашу, таму няма сумнення, што ўдалыя пакупкі чакаюць многіх і гарантуюць добры настрой.

Спартыўная састаўляючая свята таксама абяцае быць разнастайнай і цікавай, а галоўнае — кожны жадаючы лёгка можа быць як гледачом, так і ўдзельнікам. Думаецца, цікава будзе паназіраць за спаборніцтвамі сярод дзявочых школьных каманд, якія разгорнуцца на валейбольнай пляцоўцы, і за барацьбой паміж юнакамі на міні-футболе, паглядзець паказальныя выступленні юных таэквандзістаў. Выпрабаваць свае сілы, наталіць свой уласны спартыўны запал можна будзе ў вулічным баскетболе (на трапнасць кідаць мяч у баскетбольнае кола), памерацца сілай рук у армрэслінгу і ў падніманні гіры, яшчэ адным практыкаваннем на трапнасць будзе дартс — для дарослых і мятанне дыска — для дзяцей. Дарэчы, пераможцам арганізатары абяцаюць прызы, так што не праходзьце міма.

А як жа трапіць на гэта свята, калі ты не жывеш у Калацічах, не едзеш туды як член дэлегацыі працоўнага калектыву і свайго транспарту не маеш? Ды вельмі проста. Як паведамілі рэдакцыі ў Аўтапарку № 15, у сувязі з правядзеннем раённага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017”у суботу, 30 верасня, будзе арганізаваны дадатковы аўтобусны маршрут з Глуска на Калацічы. Ад аўтастанцыі ён будзе адпраўляцца двойчы: у 9:45 і ў 10:40, па Глуску пойдзе з прыпынкамі каля “Глускіх Бытпаслуг”, універмага, бальніцы, зноў універмага, магазіна “Удобный”, СШ № 1, райаграпрамтэхзабеспячэння, канчатковы прыпынак — аграгарадок Калацічы. З Калаціч на Глуск аўтобус таксама зробіць два рэйсы: у 15:20 і ў 17:00, пойдзе з тымі ж прыпынкамі, толькі ў адваротным парадку. Цана білета ў адзін бок — 45 капеек. Пагадзіцеся, не так і шмат за магчымасць пабачыць столькі новага, прыгожага і цікавага, як запланавана на гэтым маштабным мерапрыемстве.

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024