Темы

Асаблівая атмасфера свята

Асаблівая атмасфера свята

Мне здаецца, што асаблівую святочную атмасферу гэтых пераднавагодніх дзён найбольш востра адчуваюць тыя людзі, якія па розных прычынах засталіся ў адзіноце, без бацькоў і родных. Сярод іх — і выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната, жыццё якіх да таго ж ускладнена праблемамі са здароўем. Таму і робяць нераўнадушныя жыхары нашай краіны ў гэтыя дні ўсё магчымае, каб кожнае дзіця і дарослы чалавек, пакрыўджаныя лёсам, не адчувалі сябе пакрыўджанымі яшчэ і людзьмі. Тут, у інтэрнаце, работнікі імкнуцца стварыць святочны настрой для выхаванцаў, рыхтуючыся да Новага года. Як заўсёды падкрэслівае дырэктар інтэрната Вячаслаў Клімовіч, “мы тут не проста працуем, мы перажываем разам усе праблемы, усе нягоды і радасці нашых рабят”.

Адпаведны настрой прывезлі з сабою і госці, што наведалі інтэрнат 28 снежня. Гэта намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магі-лёўскага аблвыканкама Мікалай Казакоў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдэль, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, старшыня прафсаюза работнікаў АПК Глускага раёна Віталь Рагалевіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Кірэй. Дарэчы, прывезлі госці не толькі добры настрой, а яшчэ і падарункі, сярод якіх — спартыўны інвентар, тэматычныя развіваючыя гульні, феерверк для навагодняй ночы, гасцінцы ад некаторых прадпрыемстваў вобласці, ну і, само сабою, салодкія ласункі для кожнага жыльца інтэрната.

Тыя, канешне, таксама рыхтаваліся да такога важнага мерапрыемства (а хто з нас не імкнецца паказаць гасцям усё самае лепшае, што можам і ўмеем?). Спачатку мы ўбачылі цудоўную казку з закручаным сюжэтам і вялікай колькасцю персанажаў, якія былі апрануты ў такія шыкоўныя ўборы, што сэрца іншай модніцы магло б і не вытрымаць ад зайздрасці! Пасля гэтага ў праграме значыліся песні, вершы і танцы, таксама ў выкананні выхаванцаў інтэрната. Ну і, зразумела, вясёлы навагодні карагод, у якім закружыліся і дзеці, і дарослыя. Ад імя выхаванцаў і калектыву работнікаў дзякуй гасцям сказаў дырэктар Вячаслаў Клімовіч, заўважыўшы, што іх звязваюць даўнія сяброўскія адносіны і ў інтэрнаце заўсёды адчуваюць дапамогу з боку і раённых, і абласных, і рэспубліканскіх службаў.

— Штогод праводзіцца акцыя “Нашы дзеці”, — зазначыў Аляксандр Румак. — У дзіцячыя ўстановы прыязджаюць прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, арганізацый, прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, каб павіншаваць дзетак з Новым годам. І сёння ў Веснаўскім доме-інтэрнаце праводзіцца такое мерапрыемства. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны кожны год купляе падарункі для дзяцей, якія жывуць у дамах-інтэрнатах сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Канешне, Новы год — гэта заўсёды свята, але гэта і яшчэ адна магчымасць для ўсіх нераўнадушных людзей павіншаваць дзяцей, пажадаць ім здароўя, поспеху, падтрымаць маленькіх жыхароў нашай рэспублікі, незалежна ад таго, жывуць яны ў сваіх сем’ях ці ў інтэрнатных установах, напоўніць іх душы надзеяй і ўпэўненасцю. Ні адно дзіця, нават калі яно мае асаблівасці ў сваім развіцці, не павінна заставацца без  падтрымкі дзяржавы, падтрымкі дарослых. 

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024