Темы

Бабруйская крэпасць

У гэтым годзе спаўняецца 205 год з пачатку будавання Бабруйскай крэпасці. Бабруйск — бліжэйшы да Глуска вялікі горад, нашы продкі колісь ездзілі туды па розных справах на конях, а то і пешшу хадзілі. Быў час, калі Глуск уваходзіў у склад Бабруйскага павета. Напэўна, не знойдзецца ніводнага глушчаніна, які б не быў у Бабруйску, і мала хто не чуў пра Бабруйскую крэпасць.

Калі ў 1810 годзе цар Аляксандр I прыняў рашэнне аб будаўніцтве Бабруйскай крэпасці, то дзеля гэтай справы задзейнічалі багата народу і з горада, і з навакольных вёсак і мястэчак. Гараджане працавалі на будаўні-чых работах, сяляне — на земляных і будаўніцтве цагельнага завода, сярод іх былі і нашы землякі. Акрамя людзей, ад кожнай губерні — Мінскай, Магілёўскай, Чарнігаўскай — было накіравана па 500 фурманак. Была арганізавана вытворчасць будаўнічых матэрыялаў у бліжніх населеных пунктах, у тым ліку Глуску і Асіповічах. Згодна з планам генерал-маёра А. І. Осцермана, які кіраваў работамі, крэпасць павінна была стаць адной з лепшых цытадэлей у Еўропе.

Багата гінула людзей ад цяжкай працы, багата памерла ад халеры, што касіла ў тыя гады народ, але крэпасць была пабудавана ў вельмі кароткі тэрмін, за два гады, і вельмі якасна. Камендантам крэпасці быў назначаны генерал-маёр Ігнацьеў. Летам 1812 года войскі Напалеона распачалі вайну з Расіяй, тэрыторыя Беларусі таксама ператварылася ў арэну жорсткіх баёў. Многія глушчане на працягу некалькіх месяцаў прымалі ўдзел у абароне Бабруйскай крэпасці. Гарнізон крэпасці так і не скарыўся ворагу, хаця з 30 тысяч французскіх салдат, што знаходзіліся ў той час на тэрыторыі Беларусі, — 12 тысяч стаялі пад сценамі крэпасці. “Ні адна крэпасць у Расіі ніколі не з’яўлялася настолькі карыснай, як Бабруйская ў 1812 годзе”, — пісаў генерал-маёр А. І. Міхайлоўскі ў кнізе “Героі Айчыннай вайны”.

Крэпасць будавалася як абарончы аб’ект, і ў яе будаўнікоў нават у думках не было, чым стане гэта цытадэль пазней. К канцу XIX стагоддзя яна страчвае свае абарончыя функцыі і ператвараецца ў крэпасць-турму, дзе ў заключэнні знаходзілася шмат палі-тычных вязняў. Многія дзекабрысты былі прыгавораны да катаржных работ у  Бабруйскай крэпасці. Потым тут размяшчаўся дысцыплінарны батальён: праходзілі “выхаваўчую” службу салдаты і матросы Балтыйскага флоту, асуджаныя за рэвалюцыйную дзейнасць. У гады савецкай улады сюды адпраўлялі тых, хто не жадаў ёй падпарадкоўвацца, асабліва хутаран і аднаасобнікаў. “Пасадзілі ў крэпасць…”, “сядзеў у крэпасці…”, — гавораць глушчане, успамінаючы той далёкі час. У гады Вялікай Айчыннай вайны некаторыя нашы землякі таксама былі вязнямі крэпасці, якую фашысты ператварылі ў лагер смерці. Праз яго прайшло багата людзей, мала хто выжыў, але такія ёсць у Глуску.

У ноч на 7 лістапада 1941 года ў Бабруйскай крэпасці было спалена і расстраляна 4 тысячы вязняў, а да жніўня 1942 года загублена каля 40 тысяч чалавек. У 2014 годзе на тэрыторыі крэпасці, на месцы брацкага пахавання,  узведзены мемарыял мужнасці і смутку, кіраўніком аўтарскага калектыву, які распрацаваў гэты ансамбль, быў Леанід Мендзелевіч Левін, які, на жаль, не дажыў да яго адкрыцця.

Шмат чаго бачыла крэпасць, яна жыла сваім жыццём, а час яе няўмольна разбураў. Але ўсё ж засталіся да нашых дзён збудаваныя аб’екты. На тэрыторыі Бабруйскай крэпасці, а яна даволі вялікая, іх захоўваецца 49, гэта фартыфікацыйныя збудаванні, таўшчыня сцен якіх дасягае больш за адзін метр, падобных ім няма на тэрыторыі краіны, бытавыя пабудовы.

Крэпасць-герой, крэпасць-помнік… Яна мае права на памяць і жыццё. Аб тым, як пачынала будавацца  Бабруйская крэпасць, чым жыла тагачасная Беларусь, можна даведацца, прачытаўшы кнігу Наталлі Голубевай “На перепутье двух дорог”. Кніга ёсць у Глускай цэнтральнай бібліятэцы.

Іна КІРЫНА

Последние новости

Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024