Темы

Дажынкі на Васілёвым полі

Дажынкі на Васілёвым полі

У Беларусі існуе так многа цікавых народных абрадаў, што ўсе нават проста не ўзгадаеш. З цягам часу яны страцілі першапачатковае значэнне, а потым і ўвогуле сталі часткай гісторыі нашай нацыянальнай культуры. І вось калектыў мастацкай самадзейнасці Заеліцкага цэнтра культуры і вольнага часу і работнікі Дома рамёстваў на мінулым тыдні паспрабавалі адрадзіць абрад “Дажынкі” ў тым выглядзе, у якім ён існаваў у гэтай мясцовасці.

Як і іх бабулі, жнейкі жнуць сярпамі

З успамінаў старажылаў вёсак Слаўкавічы і Заеліца дырэктару Заеліцкага цэнтра культуры Алене Мікуліч гэты абрад давялося аднаўляць літаральна па крупінцы. Калі я ўбачыла, як удзельнікі рыхтуюцца да “Дажынак”, зразумела, што мяне чакае нешта вельмі цікавае.  Прыгожыя беларускія нацыянальныя касцюмы, сярпы, збанок  — усё гэта быццам пераносіла год на сто назад. Звычайна “Дажынкі” праводзіліся напрыканцы лета. Там, дзе заставалася непрыбранае поле, дажыналі гуртам. У абрадзе павінны былі ўдзельнічаць толькі жанчыны.

Паколькі аграфірма “Слаўгарадскі” на той момант ужо скончыла ўборку зерневых, камбайны жалі толькі на людскіх участках. Спяваючы песні, нашы жнейкі пайшлі на Васілёва поле. Адна са старэйшых жанчын памалілася, а потым усе дружна ўзяліся за сярпы, мяне здзівіла, што жалі яны так, быццам кожны дзень займаюцца гэтай справай. Такое незвычайнае дзеянне прыцягнула да сябе ўвагу іншых, паступова на полі збіраліся людзі, бо гэта сапраўды было прыгожа, і няхай пашкадуе той, хто ведаў, ды не прыйшоў! Цікава было ўсё, і звяртала на сябе ўвагу любая дробязь: як збіраюць снапы, як закручваюць каласы, якія словы ў песнях.

Жнеі качаюцца па зжатым полі, прыгаворваючы: “Ніўка, ніўка, аддай маю сілку”

Апошні сноп жалі моўчкі, каб не патрывожыць дух поля, які, па народных павер’ях, перасяляецца ў гэты сноп, крыху каласоў пакінулі нязжатымі, гэта так званая “барада”, якую потым заплялі з прыгожай стужкай. Стужкамі  быў упрыгожаны і апошні сноп. Поле чыстае, жнейкі ўсё прыбралі і… пачалі качацца па полі — так патрабуе старажытны абрад. Качаліся яны і прыгаворвалі:

Ніўка, ніўка,

Аддай маю сілку,

На калаціла,

На малаціла,

На крывое верацяно.

Дахаты ішлі таксама з песнямі. Ёсць яшчэ адна абавязковая ўмова “Дажынак” — сярод дарослых жанчын павінна быць і маладая прыгожая дзяўчына, якой надзявалі вянок з каласоў, а яна потым надзявала яго ўсім мужчынам, якія сустракаліся па дарозе. Зняць вянок з галавы і атрымаць свабоду тыя маглі толькі за выкуп — грошы або якую рэч. Але нашы жнеі на маёмасць не квапіліся, яны ў якасці выкупу прымалі пацалунак.

Ад кожнага сустрэчнага мужчыны ў якасці выкупу — пацалунак

Гаспадар, у чыёй хаце мерыліся святкаваць “Дажынкі”, ужо чакаў гасцей, дзяўчына надзела яму вянок і пасля гэтага ўсе атрымалі дазвол заходзіць. Тут быў прыгатаваны багаты стол, ён збіраўся ў складчыну. На  ім былі розныя стравы: бліны, скваркі, грыбы, бульба, каўбасы, яечня, мёд, густая каша (каб пасевы былі густыя). Сноп, які жнеі прынеслі з сабой, заняў пачэснае месца ў куце пад абразамі, а зверху гаспадар паклаў на яго вянок. Гэтыя сноп і вянок, згодна з традыцыяй, скормліваліся дамашняй жывёле на Пакроў.

Нашыя продкі верылі, што захаванне і дакладнае выкананне абрадаў дапамагае ім у іх нялёгкай сялянскай працы, падтрымлівае ўрадлівую сілу зямлі. Цікава будзе, калі ў наступным годзе Васілёва поле дасць самы высокі ўраджай. Тады, мабыць, усе будуць запрашаць жней з  “Дажынкамі” да сябе.

Кацярына НОВІКАВА

Фота аўтара

Больш фота ў раздзеле “Фотагалерэя”

 

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024