Дзякуй за Перамогу!
У Глускім раёне падыходзіць да завяршэння рэспубліканская грамадзянска-патрыятычная акцыя “Тут жыве ветэран”, ініцыятарам якой выступае Беларускі фонд міру.
У адзін з першых красавіцкіх дзён старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Алена Кірэй, старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў і актывісты БРСМ Завалочыцкай школы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Яўгена Цімафеевіча Шылава. Распытаўшы ветэрана пра справы, жыццё, яны прымацавалі да яго дома шыльдачку з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”.
У нашым раёне, па словах Алены Кірэй, такія шыльдачкі прымацаваны каля домаўладанняў ужо амаль усіх ветэранаў вайны, за выключэннем тых, хто з’язджае зімаваць да дзяцей і яшчэ не вярнуўся дадому.
А. ПЯТРОВА
Фота аўтара