Темы

Эдмунд Юдыцкі — маскоўскі архітэктар з Глуска

Эдмунд Юдыцкі — маскоўскі архітэктар з Глуска
Прыбытковы дом Ільі Пігіта. Дарэвалюцыйны здымак

Вялікую колькасць таленавітых людзей дала міру глуская зямля. Адзін з іх Эдмунд Станіслававіч Юдыцкі — архітэктар, выбітны майстар маскоўскага мадэрна. Нарадзіўся Эдмунд Юдыцкі ў Глуску ў 1838 годзе ў сям’і графа Станіслава Юдыцкага, сына вядомага генерал-паручніка польскіх войскаў і кавалера Мальтыйскага ордэна Юзэфа Юдыцкага. Менавіта Юдыцкія ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя валодалі Глускам і прылягаючымі да яго вёскамі, але потым за даўгі аддалі крэдыторам большую частку сваіх уладанняў.

Эдмунд вучыўся ва ўніверсітэце Санкт-Пецярбурга, але з-за падзей 1863—1864 гадоў (яго старэйшы брат, студэнт таго ж універсітэта, быў асуджаны за ўдзел у паўстанні Каліноўскага) будучы архітэктар быў адлічаны і некаторы час пражываў ва Украіне, дзе і скончыў навучанне. Пазней расійскі імператар Аляксандр II рэабілітаваў Юдыцкіх і нават аднавіў іх  дваранскі тытул.

На пачатку сваёй дзейнасці Эдмунд Станіслававіч займаўся перакладам кніг з польскай і часцяком прыязджаў у Маскву да сваіх старых сяброў па ўніверсітэце. Як каталік, ён цесна супрацоўнічаў з ордэнам Святога Бенедыкта і першыя свае працы ў галіне архітэктуры выконваў па просьбе Рымска-каталіцкай царквы ў Маскве і на Украіне. З 1892 года з’яўляўся членам Савета Рымска-каталіцкай царквы. Юдыцкі шмат працаваў у Маскве, дзе захавалася значная колькасць яго пабудоў: гэта прыбытковы дом А. Г. Талмачовай (прыбытковы дом — шматкватэрны жылы дом, пабудаваны для здачы кватэр у арэнду), гарадская сядзіба па Вялікім Ардынскім завулку, гарадская сядзіба Татарнікавых, асабняк Н. Г. Зіміна, дом Маскоўскага таварыства анілінавых вытворчасцей, прыбытковыя дамы Р. А. фон Кольбэ, Івановых, І. Д. Пігіта, Б. М. Катлама, прыбытковы дом па вуліцы Радыё, таксама Эдмунд Юдыцкі прымаў удзел у перабудове бібліятэкі пры польскім касцёле ў Мілюцінскім завулку.

З усіх пералічаных архітэктурных праектаў Эдмунда Юдыцкага найбольш цікавы прыбытковы дом Ільі Пігіта. Дом пабудаваны ў 1902—1903 гадах у стылі мадэрн: мудрагеліста выгнутыя формы, раслінны арнамент, ляпны дэкор, маёлікавы фрыз, закругленыя эркеры і балконы.

Да рэвалюцыі кватэры прыбытковага дома здаваліся ўнаём прадстаўнікам навуковай і творчай інтэлігенцыі. Тут пражывалі адвакаты, дактары, прафесары, акцёры, мастакі. У студыях часта праходзілі сустрэчы і творчыя вечары, сучаснікі адзначалі, што там можна было ўбачыць усю Маскву: ад наркама асветы да пачынаючага мастака, ад славутага рэжысёра да футурыстычнага паэта. У гэтым доме бывалі жывапісец Васіль Сурыкаў, пісьменнікі Аляксей Талстой, Барыс Пастарнак, Самуіл Маршак, Уладзімір Маякоўскі, Андрэй Белы, вялікія акцёры Барыс Ліванаў, Ангеліна Сцяпанава, рэжысёры Усевалад Меерхольд, Аляксандр Таіраў, кампазітары Сяргей Пракоф’еў, Мікалай Галаванаў і іншыя.

Гісторыя дома звязана таксама з пісьменнікам Міхаілам Булгакавым, які з 1921 па жнівень 1924 года пражываў тут у кватэрах пад нумарамі 50 і 34 (у апошняй толькі пару месяцаў). Пакой у кватэры № 50 пакінуў глыбокі след у лёсе пісьменніка. Неўладкаванасць камунальнага побыту, шумныя і скандальныя суседзі, якія спяваюць за сцяной, лаянка, бойкі — усё знайшло адлюстраванне ў булгакаўскіх фельетонах “№ 13. — Дом Эльпіт-Рабкамуна”, “Самагоннае возера” і ў аповесці “Таемнаму сябру”. Калі Булгакаў працаваў над раманам ”Майстар і Маргарыта” і перад ім паўстала пытанне, дзе “пасяліць” Воланда з усёй яго світай, то адказ прыйшоў адразу: несумненна, у “самай вядомай кватэры ў Маскве”. Так з’явіўся легендарны дом 302-біс з нядобрай кватэрай № 50.

Зараз у доме № 10 на Вялікай Садовай вуліцы, пабудаваным выхадцам з Глуска архітэктарам Эдмундам Юдыцкім, — музей, прысвечаны жыццю і дзейнасці Міхаіла Булгакава. Ён быў адкрыты ў 2007 годзе ў легендарнай камунальнай кватэры № 50.

Падрыхтавала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з адкрытых крыніц інтэрнэту

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024