Фестываль талентаў
На пачатку сакавіка ў абласным цэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё творчага праекта “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны». Яго ініцыятарамі выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама і Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Менавіта апошні да канца года будзе асноўнай пляцоўкай для мерапрыемстваў.
Праектам запланаваны творчыя прэзентацыі раённых цэнтралізаваных клубных і бібліятэчных сістэм, яны пройдуць у фармаце святаў творчасці, тэатралізаваных і тэматычных канцэртаў, выстаў і паказаў. Дарэчы, самыя яскравыя і запамінальныя моманты ўвойдуць у тэлеверсіі праекта, якія падрыхтуе тэлерадыёкампанія “Магілёў”. Адкрывалі фестываль аматарскія калектывы Магілёва і раёна. Нашы землякі сваю творчую прэзентацыю рыхтуюцца прадстаўляць у красавіку, паведамілі ў раённым Доме культуры.
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ