Темы

Галоўнае — захаваць маладняк

Галоўнае — захаваць маладняк

На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глускім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы.

За студзень — люты гэтага года сельскагаспадарчымі арганізацыямі Глускага раёна выраблена 3241 тона малака, рэалізавана  2883 тоны, сярэдні ўдой малака на карову за два месяцы склаў 626 кг. Усе гэтыя паказчыкі перавышаюць мінулагоднія лічбы, павысілася ў параўнанні з леташнім і колькасць кароў дойнага статка (+80 галоў). На жаль, па выніках першых двух месяцаў таксама павялічыўся і падзёж БРЖ, і хаця за люты гэты паказчык увайшоў у дапусцімыя нормы тэхналагічных страт, праблема звяртае на сябе ўвагу і патрабуе тэрміновага вырашэння. 

З гэтай нагоды 15 сакавіка пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама — начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы Юрыя Дымшы ў раёне прайшоў семінар-нарада, на якім падрабязна разглядаліся тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы. Да размовы былі запрошаны спецыялісты ў сферы жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, ТАА “БНБК-АГРА Глуск”, кіраўнікі, заатэхнікі, ветурачы гаспадарак, загадчыкі МТФ. У семінары таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Цыркуноў, дырэктар абласной ветлабараторыі Міхаіл Лусцянкоў. Месцам правядзення семінара быў малочнатаварны комплекс “Клетнае” ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. Са сваёй прадукцыяй спецыялістаў пазнаёмілі прадстаўнікі кампаніі SALUTEM, якая вырабляе абсталяванне для ферм, размарожвальнікі, пастэрызатары, малочныя таксі для цялят ад 0 да 3 месяцаў. Таксама былі паказаны медпрэпараты для прафілактыкі хвароб і лячэння жывёлы (іх прэзентавала Бабруйская зааветлабараторыя).

МТК “Клетнае” быў пабудаваны ў 2006 годзе і разлічаны на 640 галоў дойнага статка, а зараз іх тут утрымліваецца 833 (усяго на комплексе 1875 галоў БРЖ), расказаў дырэктар аграфірмы “Слаўгарадскі” Яўген Дзем’янкоў, перагружанасць жывёлагадоўчых памяшканняў не дазваляе ў поўнай меры захоўваць тэхналогію. І ўсё ж людзі працуюць старанна і дабіваюцца добрых вынікаў. Да прыкладу, за месяц люты зарплата цялятніц гэтага МТК склала 1800 і 2000 рублёў (абедзве перавыконваюць планы па прывагах цялят).  

Семінар-нарада атрымаўся інфарматыўным для запрошаных на яго спецыялістаў, падрабязна гаварылі пра вакцынацыю цялят, пра асаблівасці кармлення, пра хваробы і іх лячэнне, пра неабходнасць захавання санітарных нормаў, спрачаліся, раіліся, адказвалі на пытанні. Быў прадугледжаны і практычны момант: выпойванне цяляці (2 дні ад нараджэння) з дапамогай зонда.

Лагічным працягам раённага семінара стала нарада ў райвыканкаме, дзе стан спраў у жывёлагадоўлі (захаванасць пагалоўя БРЖ у сельгасарганізацыях за два месяцы года) разгледзелі больш падрабязна. Адзначаны як станоўчыя моманты (вытворчасць і рэалізацыя малака склала 132 працэнты да ўзроўню 2023 года), так і праблемныя. Мясцовымі гаспадаркамі на фермы закуплена 11 пастэрызатараў малака, у тым ліку 6 — ужо сяголета (адзін прама падчас семінара, у кампаніі SALUTEM, пасля дэманстрацыі абсталявання). Для поўнай забяспечанасці патрэбны дадатковыя домікі для цялят: на МТФ “Калацічы” — 60 штук, па 50 — на МТФ “Дуброва” і “Клетнае”. У лютым у гаспадарках пала 28 галоў (10 кароў, 3 цялушкі і маладняк да 6 месяцаў). Прычынай падзяжу дарослай жывёлы стаў цыроз печані, выкліканы незбалансаваным кармленнем або трапляннем іншароднага прадмета ў брушную поласць. Падзёж маладняку здарыўся з-за няправільнага выпойвання малодзіва, малака, прыёму ацёлаў і па іншых прычынах. Таксама было адзначана, што палепшылася сітуацыя з кармамі, у прыватнасці, прыняты дастатковыя меры па забеспячэнні жывёлы ўсімі відамі камбікармоў, у сакавіку — красавіку гэтую работу патрэбна прадоўжыць. А вось прычыны, якія не спрыяюць захаванню жывёлы, перашкаджаюць павышэнню вытворчасці прадукцыі, патрэбна ўхіляць — падчас семінара і нарады ў райвыканкаме яны былі названы.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024