Темы

Глушчане аздараўляюцца ў санаторыях

Глушчане аздараўляюцца ў санаторыях
Фото иллюстративное, из открытых источников

У трэцім квартале аздараўленне ў санаторыях краіны прайшлі 32 жыхары нашага раёна, паведаміла вядучы спецыяліст па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Марына Сушчэня. Як і раней, пуцёўкі выдзяляліся за сродкі рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання: 11 і 21 адпаведна. Бясплатна, за бюджэтныя сродкі, пуцёўкі атрымалі інвалід 1-й групы, дзіця з інваліднасцю і суправаджаючыя іх асобы, а таксама чалавек з інваліднасцю 2-й групы. Шэсць непрацуючых ветэранаў працы за выдзеленыя ім пуцёўкі ўносілі частковую аплату, ад 135 да 164 рублёў, гэта 20 працэнтаў поўнага кошту пуцёвак. Па гэтых 11 пуцёўках глушчан прымалі санаторыі “Березина”, “Вяжути” і “Солнышко” (Мінская вобласць), а таксама “Шинник” і Леніна (Магілёўская).

Адзінаццаць пуцёвак за сродкі дзяржаўнага страхавання было выдзелена ў дзіцячыя санаторыі  “Свислочь”, “Радуга” (Магілёўская вобласць) і “Случь” (Мінская). Кошт пуцёвак — каля 845 рублёў. У санаторыі ці аддзяленні для бацькоў з дзецьмі размеркавалі яшчэ чатыры пуцёўкі (“Шинник”  і “Солнышко”). Усе пуцёўкі для дзяцей выдаюцца бясплатна, падкрэслівае Марына Сушчэня, частковая даплата прадугледжана толькі за пуцёўкі для бацькоў (яна склала ад 111 да 142 рублёў).

Аздараўленне ў трэцім квартале праходзілі таксама і працуючыя дарослыя: ім было выдзелена шэсць пуцёвак у санаторыі імя Леніна, імя Арлоўскага, “Шинник” (Магілёўская вобласць), “Сосновый бор” (Мінская) і Лепельскі ваенны санаторый (Віцебская). Поўны кошт гэтых пуцёвак — ад 640 да 760 рублёў, а даплачвалі іх атрымальнікі 139—299 рублёў, гэта ад 20 да 40 працэнтаў. Памер даплаты за пуцёўку залежыць ад грашовага даходу атрымальніка і тэрміну заезду ў санаторый, тлумачыць Марына Сушчэня.

У трэцім квартале пуцёўкі былі размеркаваны ў аддзел па адукацыі, Веснаўскі дом-інтэрнат, раённую бальніцу, санаторную школу, цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, ПМК-249, упраўленне па сельскай гаспадарцы, фінансавы аддзел і дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр “Космас”.

Последние новости

АПК

Еще один экипаж-тысячник определился в Глусском районе. В передовики вышел семейный экипаж Сергея и Владислава Гаравиковых из «Глусской Зари»

25 августа 2026
Читать новость
Культура

Як на Глушчыне прайшоў рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”

25 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

25 августа 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. С начала купального сезона в водоемах Беларуси утонуло 52 человека

24 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Завтра начинается специальное комплексное мероприятие МВД «Внимание – дети!».

24 августа 2026
Читать новость
Общество

В Глуске наградили победителей турнира по футболу среди детей и подростков

24 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем