Темы

Глуск 80-х

Глуск 80-х

Сёння мы з вамі, паважаныя чытачы, вернемся ў Глуск 80-х гадоў мінулага стагоддзя з дапамогай раённай газеты, якая ў той час называлася “Сцяг Радзімы”. У народзе кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Таму падарожжа ў мінулае мы дапоўнім яшчэ і фотаздымкамі. Сталыя жыхары нашага пасёлка добра памятаюць той час, а моладзь убачыць, які раней быў Глуск.

Наш гарадок расшыраўся, будаваўся, прыгажэў. “У пачатку гэтага года ў Глуску гасцінна адчыніліся дзверы новага спецыялізаванага магазіна “Дзіцячы свет”. Тут можна набыць любую рэч для дзяцей усіх узростаў. Кожны ад-дзел мае свайго прадаўца-кансультанта. Хутка будзе працаваць і кафетэрый” (нумар ад 14 лютага 1981 года).

Клапаціліся пра дзяцей не толькі працаўнікі гандлю. Для школьнікаў праводзіліся спартыўныя мерапрыемствы, напрыклад, лыжныя эстафеты, спаборніцтва турыстаў. Зборная каманда нашага раёна нават “прымала ўдзел у першынстве Магілёўскай вобласці па шматбор’ю ГПА на прыз газеты “Камсамольская праўда” і ў сваёй групе заняла другое месца” (нумар ад 29 верасня 1981 года). У Глускай СШ № 1 працаваў “кожную нядзелю “Клуб выхаднога дня”, дзе рабяты збіраліся разам, каб пагуляць у шахматы, пачытаць кнігі, паглядзець у школьным кінатэатры кінафільм” (нумар ад 10 сакавіка 1981г.). Напрыканцы 1981 года быў адчынены “дзіцячы сад на 90 месцаў для дзяцей рабочых раённага аб’яднання “Сельгастэх-ніка” (нумар ад 10 снежня 1981 года). Работнікі дзіцячага аддзялення цэнтральнай бібліятэкі Глуска ў Міжнародны дзень абароны дзяцей арганізавалі “ранішнік і конкурс малюнкаў на асфальце, пераможцамі якога сталі Таццяна Сцепаненка і Ларыса Вашчанкава” (нумар ад 13 чэрвеня1981 г.). Дзеці дзякавалі дарослым за клопат сваімі дасягненнямі, напрыклад, “работа вучаніцы 8 “В” класа СШ № 1 Алены Гулевіч, прысвечаная 110-й гадавіне з дня нараджэння У. І. Леніна, прызнана лепшай у вобласці і накіравана на ўсесаюзны конкурс у Маскву” (нумар ад 2 верасня 1981 года).

Не заставалася без увагі і моладзь гарадскога пасёлка для якой “у жніўні 1981 года адкрылася новая летняя танцпляцоўка” (нумар ад 11 жніўня1981 г.).

Райцэнтр прыгажэў — на вуліцах высаджвалі маладыя дрэўцы “ліпы, івы, таполі і рабіны, а работнікі лясгаса ўзнаўляюць парк каля ракі Пціч плошчаю 13 га” (нумар ад 16 красавіка 1981 г.). 

На цэнтральнай плошчы Глуска традыцыйна праводзілі святочныя мерапрыемствы. Вось што пісала пра першамайскую дэманстрацыю наша газета ў нумары ад 3 мая 1981 года: “радуе сваёй прыгажосцю рэканструяваная цэнтральная плошча Глуска, куды сцякаюцца калоны дэманстрантаў”.

У апошнія месяцы 1983 года ў райцэнтры “гасцінна расчыніў дзверы рэстаран першай катэгорыі, які прыцягвае ўвагу незвычайнай архітэктурнай формай, аддзелкай і ўнутраным убранствам” (нумар ад 24 студзеня1984 г.). “Яшчэ адзін прыгожы сучасны будынак з’явіўся ў райцэнтры”, — пісала “Сцяг Радзімы” ў нумары ад 6 верасня 1984 года. — “Уступіў у строй кінатэатр з паэтычнай назвай “Арыён”. Многія жыхары пасёлка ўжо наведалі новую ўстанову культуры і па годнасці ацанілі яе ўтульнасць”.

Жыхары Глуска добра памятаюць драўляныя карпусы раённай бальніцы. Адзін з іх захаваўся і зараз, але ўжо не прымае хворых — у будынку размешчаны магазіны. Каб глушчане маглі якасна папраўляць здароўе “рабочыя ПМК-61 трэста “Магілёўсельбуд” вядуць у райцэнтры будаўніцтва бальніцы” (нумар ад 18 снежня 1984 года). Трэба адзначыць, што ў 1984 годзе ў раёне працавалі 4 бальніцы і 19 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Напрыканцы хочацца прывесці крыху лічбаў і фактаў. Глуску дапамагалі расці і прыгажэць чатыры будаўнічыя арганізацыі. Клапаціліся, каб насельніцтва было накормлена, 11 калгасаў і 3 саўгасы, а таксама 95 гандлёвых кропак. Настрой сельскім жыхарам і глушчанам стваралі працаўнікі 28-мі Дамоў культуры. Чытачы наведвалі 31 бібліятэку. Пісьмы і газеты дастаўлялі ў 24 аддзяленні паштовай сувязі. І яшчэ адзін цікавы факт — першага красавіка 1981 года Беларусь упершыню перайшла на летні час.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Здымкі Ігара Кірына

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024