Темы

Іх дзяцінства забрала вайна

Іх дзяцінства забрала вайна

Нават зараз, калі сведкі таго часу ўспамінаюць ваенныя і пасляваенныя гады, на вачах у іх з’яўляюцца слёзы… І гэта не звычайная сентыментальнасць, уласцівая людзям сталага веку. Гаварыць пра гэта ім і насамрэч цяжка, таму многія не любяць успамінаць той час. Але нам ведаць пра гэта патрэбна, бо калі не памятаеш гісторыю свайго роду і народа, то сам не ведаеш, хто ты ёсць на самой справе. Зараз узгадала хвіліны і нават гадзіны, калі выпытвала ў свайго дзеда, дзе ён нарадзіўся, як жыў, кім працаваў. Падрабязна даведалася пра шлюб, службу ў арміі і працу ў родным калгасе, а вось аб дзяцінстве пачула ў адказ: “Цяжка было, вельмі цяжка, галадалі ўсе”. І з вачэй старога раптоўна паліліся слёзы. Ужо значна пазней я распытала бабулю, і яна расказала мне, што дзядуля ў адзінаццаць гадоў застаўся сіратою (бацька памёр у 36-м, а маці загінула на пачатку вайны), разам з ім засталіся дзве сястры, якім споўнілася на той час дзевяць і пяць гадоў. Выжывалі, як маглі, вельмі часта недаядалі, а то і зусім галадалі.

Да чаго я вяду гаворку…  Трэба памятаць аб тым, якое гора і няшчасце прыносіць вайна. Памятаць і з вялікай удзячнасцю, з павагай адносіцца да тых, хто нарадзіўся і вырас у ваенны час, слухаць і нават занатоўваць іх расказы, пры гэтым кожны раз знаходзіць у аповедах новае і павучальнае для сябе.

Зараз па ўсёй Беларусі праводзяцца самыя разнастайныя акцыі, праекты і мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэтай сувязі Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі аб’явіла акцыю “Дзеці вайны”. Падчас яе правядзення ў кожным раёне Прыдняпроўскага краю прадстаўнікі галіновага прафсаюза наведаюць ветэранаў педагагічнай працы, што нарадзіліся і жылі ў гады ваеннага ліхалецця, павіншуюць з юбілеем Перамогі, уручаць грашовыя прэміі, салодкія пачастункі, падораць кветкі.

У Глускім раённым аддзеле адукацыі, спорту і турызму з энтузіязмам адгукнуліся на гэту ідэю і вырашылі правесці раённую акцыю “Дзяцінства, апаленае вайною”. Ужо ў аўторак, 24 сакавіка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык і старшыня савета ветэранаў работнікаў адукацыі і прафсаюзнага руху раённага аддзела адукацыі Таццяна Мардусевіч наведалі двух ветэранаў педагагічнай працы.

У госці да Міхаіла Канстанцінавіча Гардзіенкі, заслужанага настаўніка БССР, былога дырэктара Гарадоцкай сярэдняй школы, мы трапілі амаль апоўдні. Не буду зараз расказваць пра ўсё яго жыццё — гэта гісторыя заслугоўвае асобнага артыкула. Скажу толькі, што сям’я Гардзіенка сустрэла нас з радасцю. Гаспадар — настаўнік геаграфіі, жонка — фізікі, сяголета яны адзначаць 65-гадовы юбілей сумеснага жыцця. На сёння ў сям’і Гардзіенка трое дзяцей, восем унукаў і ўжо восем праўнукаў. Дынастыя педагогаў працягваецца: унук зараз працуе дырэктарам адной з гімназій Мінска, унучка — таксама ў сталіцы, намеснік дырэктара гімназіі. Непрыкметна прайшлі гадзіны ў гутарцы з Міхаілам Канстанцінавічам і Надзеяй Іосіфаўнай. Хацелася б болей пабыць з гэтымі добразычлівымі і шчырымі людзьмі, але нам неабходна было наведаць яшчэ аднаго ветэрана педагагічнай працы.

 Наступнай кропкай нашага прыпынку стала вёска Бабірова. Тут пражывае Васіль Мікалаевіч Арцёмчык, былы дырэктар Бабіроўскай сярэдняй школы і настаўнік гісторыі. У свой час ён скончыў дзесяць класаў, адразу трапіў у армію, служыў радыстам у Германіі ў Дрэздэне, пасля скончыў радыёвучылішча і вучылішча электратэхнікі, працаваў спачатку ў калгасе, пасля — у школе выхавацелем групы падоўжанага дня, завочна скончыў педагагічны інстытут, а праз год пасля паступлення стаў дырэктарам школы, кім і працаваў да выхаду на пенсію. Сям’я Арцёмчыкаў была даволі вялікая — шэсць дзяцей (тры дачкі і тры сыны). Цяжкім выпрабаваннем для іх стала смерць любімай жонкі і маці, але ж жыццё прадаўжаецца. Амаль два гады таму назад  Васіль Мікалаевіч зноў ажаніўся, каб не аднаму век свой векаваць. А дзеці, як прызнаецца, гэтаму радыя. Усё ж разам весялей, ды і сам па сабе чалавек ён жыццялюбівы, як цяпер гавораць, пазітыўны. Шмат чаго цікавага мы пачулі ад гэтага вясковага настаўніка — жарты, вершы, успаміны пра дзяцінства, гісторыі з жыцця…

Увогуле, з такімі людзьмі, як мы сустрэліся ў аўторак, хочацца гаварыць і гаварыць, слухаць, запамінаць і распытваць падрабязнасці. Але час, на жаль, не бясконцы, і нам прыйшла пара развітвацца…

Як паведаміла старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык, наступная сустрэча з ветэранамі працы не за гарамі. Плануецца наведаць яшчэ трох настаўнікаў, сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршэннем акцыі  “Дзяцінства, апаленае вайною” стане правядзенне святочнага вечара, куды будуць запрошаны ўсе ветэраны-педагогі, што нарадзіліся і раслі ў гады вайны.

Лілія ХАРЛАНЧУК

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024