Темы

Калі сродкі працуюць на добрую справу

Калі сродкі працуюць на добрую справу

Новая таблічка хутка з’явіцца на будынку, дзе пад адным дахам размясціліся адразу дзве ўстановы — аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. За будынкам гэтым даўно і трывала замацавалася назва “ірландскі дом”, і нездарма: яшчэ на стадыі будаўніцтва глушчане ведалі, што яго ініцыятарам і заказчыкам з’яўляецца адна з ірландскіх дабрачынных арганізацый. Названая ж таблічка ўсё расстаўляе па сваіх месцах: і якая іменна арганізацыя дапамагала, і з якой мэтай гэта было зроблена. На ёй, у прыватнасці, пазначана, што “Irish Aid” (“Ірландская дапамога”) сумесна з ірландскай міжнароднай дабрачыннай арганізацыяй “Праект дзецям Чарнобыля” маюць гонар спансіраваць будаўніцтва будынка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глускага раёна.
Сапраўды, на рэалізацыю праекта ірландскім бокам было выдаткавана 450 тысяч еўра, 300 мільёнаў рублёў, выдзеленых раённай выканаўчай уладай, пайшло на добраўпарадкаванне тэрыторыі. У выніку будынак быў здадзены напрыканцы снежня 2010 года, а літаральна праз некалькі дзён, на пачатку студзеня 2011-га, новая ўстанова ўжо прыняла сваіх першых наведвальнікаў.
Паглядзець, як уладкаваліся яны на новым месцы, днямі сюды прыехалі выканаўчы дырэктар дабрачыннай арганізацыі “Праект дзецям Чарнобыля” спадарыня Эдзі Роуч з некалькімі валанцёрамі. Сустрэча атрымалася цёплай, шчырай, радаснай, прыгожай і па-сапраўднаму святочнай — з паветранымі шарамі, духмяным караваем, прывітальнымі песнямі, танцамі і нават з сімвалічнай чырвонай стужкай. А потым была экскурсія па вучэбных кабінетах, дзе праходзілі ўрокі і заняткі гурткоў, па пакоях для навучання асновам самаабслугоўвання. Падрабязныя каментарыі давалі намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Наталля Гулевіч, ды і самі юныя навучэнцы карэкцыйнага цэнтра і наведвальнікі дзённага аддзялення з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі з ірландскімі гасцямі. Яны пераканаліся, што выдзеленыя імі сродкі сапраўды працуюць на добрую справу, таму, па словах спадарыні Роуч, дабрачынная дзейнасць “Міжнароднага праекта дзецям Чарнобыля” ў Глускім раёне будзе прадоўжана і ўжо ў бліжэйшы час стартуе новы дабрачынны праект. Яго канчатковая мэта, як і ўсіх папярэдніх добрых спраў, несці смех і любоў у жыццё тых, хто мае ў гэтым патрэбу. Менавіта гэтыя словы і напісаны на памятнай таблічцы, што прывезлі з сабой падчас візіту ірландскія валанцёры.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота М.РУНЦЭВІЧА
На здымку: Эдзі Роуч і Людміла Клыга пераразаюць сімвалічную чырвоную стужку

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024