Темы

Класная работа!

Класная работа!

Добра браць інтэрв’ю ў людзей, што прыгожа думаюць і свае думкі гэтак жа прыгожа і граматна фармулююць, — сядзі сабе, слухай ды запісвай за рэспандэнтам. І настаўнікі ў гэтым плане сапраўдная знаходка, можна сказаць, мара журналіста. Вось такі шчаслівы выпадак здарыўся ў маёй практыцы літаральна на днях, калі сустрэлася і пазнаёмілася з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Заеліцкага навучальна-педагагічнага комплексу Ірынай Віктараўнай Пукач. Сустрэлася не проста так, а з нагоды сённяшняга Дня роднай мовы, і Ірыну Віктараўну выбрала не выпадкова, а як настаўніка-прадметніка, які падрыхтаваў сяголета найбольшую колькасць прызёраў алімпіяды па беларускай мове.

Вось іх, сваіх вучняў-прызёраў, пачала яна ў першую чаргу збіраць для фатаграфавання, і хоць вучацца яны ў розных класах, а значыць, знаходзіліся ў розных кабінетах, але да настаўніцы збегліся хутка, як толькі яна выйшла ў фае на другім паверсе. Ірына Віктараўна ўсіх агледзела, ці не растрапаліся валасы, ці не закасалася вопратка, усіх расставіла, каб кожны быў добра бачны… Настаўнік, хоць якую ролю яму прапануй, хоць якую ўстаноўку яму дай, застанецца настаўнікам: усё праверыць, усіх пастроіць, усё зробіць. Я ж кажу — адна любата працаваць з імі.

Яшчэ больш упэўнілася ў гэтым, калі мы засталіся сам-насам і пачалі размаўляць. Голас у Ірыны Віктараўны спакойны, я б нават сказала, ціхі, што для людзей яе прафесіі нетыпова, аднак на гэту маю заўвагу настаўніца запярэчыла і зазначыла, што чым менш павышаеш голас, тым больш уважліва цябе слухаюць вучні. Зрэшты, са сваім голасам Ірына Віктараўна супадае і знешне:  усё ў яе вонкавым выглядзе прываблівае і супакойвае, усё міла, зграбна і прыемна. Да таго ж яна вельмі эмацыянальная, а для настаўніка літаратуры гэта важна. Ды не, не важна, а проста неабходна, інакш дзяцей не зацікавіць, не праняць.

— Заеліцкая школа, — гаворыць яна, — гэта маё першае і, спадзяюся, апошняе месца работы. Сюды я прыйшла пасля заканчэння Магілёўскага педінстытута, беларускага аддзялення філфака. Калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй (я вучылася ў Слаўкавіцкай школе), дакладна вырашыла, што буду настаўніцай, ды і бацькі такое рашэнне горача падтрымлівалі, бо настаўнік, казалі яны, паважаны чалавек. Вагалася я толькі наконт прадмета, не ведала, што выбраць: беларускую мову або матэматыку? Цікавасць і здольнасці былі ў абодвух гэтых накі-рунках, але ўсё вырашыў асабісты прыклад і важкае слова маёй настаўніцы, чалавека светлай душы — Басяковай Еўдакіі Паў-лаўны, на жаль, яна нядаўна пайшла з жыцця. Пра тое, што я зрабіла такі выбар, не пашкадавала ні разу. Свой прадмет вельмі люблю і стараюся гэту любоў, гэту павагу да роднай мовы перадаваць сваім вучням. Зрэшты, рабіць гэта неяк спецыяльна і не патрэбна, бо дзяцей не падманіш, яны адчуваюць мае адносіны да прадмета і самі ім цікавяцца. Я вам больш скажу, у мяне ніколі няма праблем з тым, каб сабраць каманду на прадметную алімпіяду або вылучыць удзельніка для нейкага творчага конкурсу — жадаючых заўсёды шмат, а некаторыя нават крыўдзяцца, што ім не дала таго ж творчага задання ці не ўзяла на дадатковыя заняткі да алімпіяды. Дарэчы, з двума школьнікамі — Косцем Пукачам і Насцяй Любанец — я займаюся асобна, у цэнтры “Лідар” па праграме работы з адоранымі дзецьмі. Вучняў, якія маюць вялікую цікавасць і здольнасць да прадмета, я падбіраю яшчэ з пятага класа, і год за годам напрацоўваем з імі базу ведаў, уменняў і навыкаў. Такі падыход дае свой плён: вось усе гэтыя дзеці, ад малодшых да старэйшых, з’яўляюцца прызёрамі раённых прадметных алімпіяд, а Косця ўжо два гады прывозіць дыпломы (3-й ступені) за ўдзел у абласным этапе алімпіяды па беларускай мове.

Чаму так атрымліваецца? Тут супала шмат фактараў: я адчуваю, што дзеці горнуцца да мяне, яны адчуваюць мае шчырыя адносіны да іх, ім перадаецца мая любоў да прадмета, яны стараюцца, і ў іх атрымліваецца, а ад гэтага стараюцца яшчэ больш. Трэба прызнацца, што і самі заняткі, і падрыхтоўка да іх патрабуюць шмат часу, але я дома знаходжу разуменне і падтрымку, і гэта вельмі важна.

Калі казаць пра цікавасць да роднай мовы ў грамадстве ў цэлым, то трэба, на жаль, прызнаць, што яна ўсё ж зніжаецца. Таму яе трэба падтрымліваць у школах, на ўроках мовы і літаратуры. І я тлумачу сваім вучням, што, калі яны будуць ведаць родную мову, правільна на ёй размаўляць (не на трасянцы, а на літаратурнай беларускай мове), гэта якраз і будзе паказчыкам таго, што яны граматныя, культурныя, адукаваныя людзі. І ці ж гэта не так?

Так, Ірына Віктараўна. І дзякуй вам за такую вашу чалавечую пазіцыю і за такую вашу настаўніцкую працу.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024