Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння згадаем, дзеля чаго варта наведаць Мсціслаў

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння згадаем, дзеля чаго варта наведаць Мсціслаў

.

Мсціслаў — адзін са старэйшых гарадоў Беларусі, першая згадка пра яго адносіцца да 1156 года. Дарэчы, менавіта ў Мсціславе былі знойдзены дзве з трох берасцяных грамат, выяўленых на тэрыторыі Беларусі. 

Кажуць, што горад быў заснаваны на шасці ўзгорках. Да нашага часу выразна захаваліся дзве гары, Дзявочая і Замкавая, зараз гэта помнікі археалогіі.

Пры раскопках Дзявочай гары былі знойдзены рэшткі паселішча 1 стагоддзя нашай эры!

На Замкавай гары некалі знаходзіўся старажытны дзядзінец, сёння тут размешчаны музейны комплекс з рэканструяваным драўляным мястэчкам XII—XIV стагоддзяў і музеем-раскопам. Менавіта на Замкавай гары штогод праводзіцца гістарычны фестываль “Рыцарскі фэст”, на якім варта пабываць хоць адзін раз.

У Мсціславе захавалася нямала пабудоў XIX стагоддзя. Сярод іх будынак земскай управы, павятовага вучылішча, мужчынскай гімназіі, казначэйства, пажарная каланча і іншыя.

У горадзе адразу два помнікі знакамітаму ўраджэнцу — асветніку і першадрукару Пятру Мсціслаўцу (на здымку). Адзін з помнікаў знаходзіцца на цэнтральнай плошчы (дарэчы, сама плошча таксама ўражвае сваімі памерамі, не ў кожным райцэнтры такая ёсць).

Адрозніваецца Мсціслаў і колькасцю старадаўніх храмаў. Гэта праваслаўны сабор Аляксандра Неўскага (на здымку; там захоўваецца Іверскі абраз Божай Маці, асвячоны ў час каранацыі імператара Мікалая I), драўляная Спаса-Праабражэнская царква (у савецкі час яна адзіная дзейнічала ў горадзе), царква ў гонар Тупічэўскага абраза Божай Маці, касцёл Ушэсця Дзевы Марыі, каменны касцёл Святога Міхаіла Архангела.

За 12 кіламетраў ад Мсціслава размешчаны Пустынскі Свята-Успенскі манастыр (1380 год). На сцяне ігуменскага корпуса ўжо ў наш час двойчы праяўляўся абраз Ісуса Хрыста. Першы раз у 1924 годзе, калі тут жылі дзеці-сіроты. Панаваў атэізм, і выяву проста высеклі са сцяны і выкінулі. Другі раз выява Ісуса праявілася ў 2023 годзе. Таксама манастыр вядомы сваёй святой крыніцай: вада з яе, паводле падання, вылечвае ад хвароб зроку і слыху.

У Мсціславе знаходзіцца адзіны ў вобласці гісторыка-археалагічны музей: горад вядомы сваімі археалагічнымі знаходкамі. А ў вёсцы Малая Багацькаўка знаходзіцца дом-музей беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага.

Таксама звярніце ўвагу на гідралагічны помнік прыроды — Кагальны калодзеж, ён каля Замкавай гары.

 І між іншым гэта яшчэ далёка не ўсё, што можна пабачыць у Мсціславе.

Падрыхтавала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Всё про вакцинацию от гриппа. Рассказывает главный врач центральной районной больницы Ирина Петрова

10 октября 2026
Читать новость
Власть

С областным фестивалем-ярмаркой «Дожинки-2026» тружеников села поздравляет Анатолий Исаченко

10 октября 2026
Читать новость
Культура

В Глусской ДШИ организовали концерт для ветеранов школы, бабушек и дедушек учеников

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

8 тысяч рублей за неделю: разбираем главные ловушки кибермошенников

9 октября 2026
Читать новость
АПК

Сегодня побывали в «Глусском-АГРО» и посмотрели, как ведется уборка кукурузы на силос

9 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огород осенью: копать или не копать?

9 октября 2026
Читать новость