Темы

Лета — не час адпачынку, або Як яслі-сад № 4 Глуска падрыхтаваліся да новага навучальнага года

Лета — не час адпачынку, або Як яслі-сад № 4 Глуска падрыхтаваліся да новага навучальнага года

Не пакідаць справу на апошні момант — такім прынцыпам кіруецца загадчыца ясляў-сада № 4 Глуска Ірына Леўчанка і ў першую чаргу гэты падыход прымяняе ва ўсім тым, што тычыцца падрыхтоўкі дзіцячай установы да чарговага навучальнага года. Зараз тут дзейнічае 10 груп, у якіх выхоўваюцца 180 дзяцей ад двух (і крыху менш) да шасці гадоў. Работ і клопатаў па ўтрыманні будынка і тэрыторыі заўсёды шмат, да таго ж у дзіцячых садках няма летніх канікул, выхаванцы наведваюць іх круглы год, і гэта пры правядзенні рамонту патрэбна ўлічваць. Вось таму да запланаваных работ прыступілі з пачаткам лета, і вось таму ўжо ў пачатку жніўня яны былі выкананы амаль цалкам, па ацэнцы Ірыны Сямёнаўны, працэнтаў на 98.

Загадчыца ясляў-сада № 4 Глуска Ірына Леўчанка

А запланавана было на гэты год і зроблена насамрэч нямала: план работ па падрыхтоўцы ўстановы змяшчае пятнаццаць пунктаў-мерапрыемстваў: ад штогадовага касметычнага рамонту ўсяго надворнага абсталявання, памяшканняў груп і раздзявалак да абнаўлення фасада і капітальнага рамонту музычнай залы. Паўторым, усё гэта ўжо зроблена, больш таго: у садаўскім дворыку да маючыхся шматлікіх збудаванняў і фігурак дабавіліся новыя — тры вясёлыя гномікі-мастакі з кветкамі на палітры замест фарбаў.

А яшчэ на тэрыторыі ўстанавілі сапраўдны флагшток з дзяржаўным флагам, яго паднімаюць пад гімн падчас розных мерапрыемстваў. Важна змалку прывіваць павагу да дзяржаўных сімвалаў нашай краіны, прывучаць дзетак правільна паводзіць сябе ў такія ўрачыстыя моманты, пераканана Ірына Сямёнаўна. Выхаванню патрыятызму паслужыць і тэматычны куток, прысвечаны Году гістарычнай памяці, ён таксама з’явіўся сяголета, яго паказвае загадчыца, калі ідзём па другім паверсе, новы куток прапісаўся побач з тым, што быў зроблены раней і прысвечаны нашым знакамітым землякам. Асобны гонар кіраўніка цяпер — прасторная і светлая музычная зала, яна адрамантавана ад столі да падлогі, і ўсё гэта, кажа Ірына Леўчанка, справа рук намесніка загадчыцы па гаспадарчай частцы Аляксандра Паўлава — усё ўмее, усё зрабіў самастойна, цягам аднаго толькі  месяца. На вокнах — новыя вясёлкавых колераў жалюзі, выраўнаваныя сцены пафарбаваны ў прыемныя для вока вясёлыя колеры. Патрэбна толькі замяніць стары дыван на новы, і патрэбна новае піяніна — з ім паабяцалі дапамагчы ў аддзеле па адукацыі.

Сярод іншых значных “абновак” Ірына Сямёнаўна называе два вытворчыя сталы на кухні — іх закупілі ў пачатку года за прэмію, амаль 900 рублёў, якую ўстанова атрымала як пераможца раённага спаборніцтва, і кухонны посуд для гатавання. Яшчэ на харчаблоку заменены свяцільнікі, адрамантаваны склады для прадуктаў і сам харчаблок. У дзвюх групах з’явіліся новыя столікі, у пяці — мэбля для куткоў прыроды, у адной — для кутка бяспекі, а дзе не было магчымасці замяніць мэблю, там яе парамантавалі і пафарбавалі, і цяпер, да прыкладу, тыя ж столікі выглядаюць як новыя.

Усё гэтае абнаўленне-набыццё абышлося ў амаль дзевяць з паловай тысяч рублёў, з якіх большая частка, пяць тысяч трыста, — гэта пазабюджэтныя сродкі, заробленыя ўстановай цягам года за аказанне платных паслуг. Свой уклад у паўтары тысячы рублёў зрабіў папячыцельскі савет, гэта бацькоўская дапамога, тлумачыць Ірына Леўчанка і выказвае бацькам сваіх выхаванцаў падзяку за разуменне і падтрымку, за тое, што заўсёды ідуць насустрач просьбам і патрэбам, дапамагаюць сродкамі і справамі. Падзякі заслугоўваюць і ўсе работнікі ясляў-сада, адзначае загадчыца, бо ўсе работы выконваліся ўласнымі сіламі, таму свайму калектыву Ірына Сямёнаўна таксама кажа дзякуй за старанне, неабыякавасць, за творчы падыход.

І сапраўды, дзякуючы агульным намаганням усяго калектыву садка і бацькоўскай дапамозе будынак ясляў-сада і ўся яго тэрыторыя насамрэч выглядаюць вельмі годна, вабна, цешаць вока каляровымі фарбамі альтанак, адмысловых лавачак, горак, фігурак, мноствам кветак, чысцінёй і парадкам. Гэткую прыгажосць прыемна бачыць, думаецца, не толькі маленькім наведвальнікам і іх бацькам, а і тым, хто жыве ў дамах насупраць, праходзіць або праязджае побач.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024