Темы

Майстар з Калюгі

Майстар з Калюгі

На днях мы з калегамі назіралі сапраўдны цуд: літаральна ў нас на вачах за некалькі хвілін з камяка гліны майстар стварыў круглую місу для выпякання. Праз некалькі дзён, пасля прасушвання і абпалу, гэта будзе прыгожы надзейны посуд, прасякнуты цеплынёю чалавечых рук, які гаспадыня зможа паставіць і ў духоўку, і ў звычайную вясковую або сучасную мікрахвалевую печку.
Такіх вырабаў Дзям’ян Каптур, сустрэча з якім і падарыла нам гэты цуд, за апошнія шэсць гадоў зрабіў тысяч 15, а мо і болей, спецыяльнага ўліку ганчар не вядзе. І аб сваім занятку ён адзываецца сціпла:
— Я звычайны рамеснік, я раблю просты посуд для простых людзей.

На самой справе захапленняў у жыцці майстра было шмат, а прафесія ў яго дык і зусім сур’ёзная і далёкая ад ганчарства: інжынер па сельскагаспадарчай тэхніцы. Але праца па профілі не прыносіла задавальнення і душэўнай гармоніі, горш таго, з цягам часу ўзнікла стойкае адчуванне, што жыццё праходзіць недзе за межамі рабочага кабінета. Да таго ж аднойчы ў Кіеве, дзе Дзям’ян удзельнічаў у тэатральнай пастаноўцы ў якасці музыканта (так-так, і такая старонка ў яго жыцці была), ён звярнуў увагу на звычайны фабрычны кафель, што служыў дэталлю інтэр’ера.
— Гэта было нейкае азарэнне, проста ў секунду я зразумеў, што буду займацца керамікай. Цяпер я гэтым жыву: ці сам працую на ганчарным крузе, ці вучу іншых, ці знаёмлюся са спецыяльнай літаратурай… Я фанат керамікі, — расказвае Дзям’ян.
Першы час пасля звальнення з завода, прызнаецца ганчар, было цяжка, бо не адразу ж сталі з’яўляцца такія вырабы, на якія глядзіш і разумееш: нічога ні дабаўляць, ні адымаць не трэба. Цяпер майстар выпрацаваў свой почырк, яго імя стала вядомым, а вырабы карыстаюцца попытам. Больш таго, Дзям’ян ужо і сам дае ўрокі, а некаторыя яго вучні ўжо адкрылі свае майстэрні.
У “асартыменце” таго, што робіць ганчар, чаго толькі няма — усё, што можа спатрэбіцца ў побыце, ад звычайных кубачкаў да незвычайных (для нас, а нашы продкі такімі часта карысталіся) рукамыйнікаў. Хаця тут як сказаць, і кубачкі таксама не зусім звыклыя — са спецыяльнымі выемкамі для пальцаў, даволі зручна. Усё можна паглядзець (у майстра ёсць свая старонка “ВКонтакте”) і набыць па даволі дэмакратычных цэнах.
Мяне зацікавіла, ці ставіць майстра на сваіх вырабах спецыяльны знак-подпіс. Дзям’ян усміхаецца:
— Не, не стаўлю. Па-першае, як ужо казаў, у кожнага майстра свой почырк і яго вырабы адметныя ад іншых, а яшчэ арыентуюся на тыя старадаўнія ганчарныя вырабы, што трапляюць мне ў рукі, — на іх мясцовыя майстры ніякай адзнакі не ставілі.
Год назад Дзям’ян Каптур разам з сям’ёй перабраўся ў Калюгу, што ў нашым раёне. Сюды ў дзяцінстве бацькі прывозілі хлопчыка на кожныя канікулы. Побач з домам, дзе жылі бабуля і дзядуля, ён і купіў свой домік.
— Асвоіцца ў вёсцы было няцяжка. Я з дзяцінства вучыўся ўсяму ад дзеда, таму магу і дровы нарыхтаваць, і сена накасіць. Вобразна кажучы, у мяне ў галаве ўсе праграмы гэтыя запушчаны, і я проста ўспамінаю, як што рабіць, а не вучуся зноўку. У нас тут добра, бачыце самі, свежае паветра, птушкі, на самым двары растуць грыбы, тут жа развялі невялікі агародзік. Я кожны год у дзяцінстве збіраў лекавыя травы, бабуля навучыла мяне правільна іх сушыць і заварваць (падчас размовы гаспадары прапанавалі нам духмяны напой з іван-чаю —аўт.). Мая Катруся хлеб пячэ ў рускай печцы, па пяць караваяў адразу на ўвесь тыдзень, у ручнікі заверне — асалода…
Разам з жонкай Кацярынай і дачушкай Дар’яй Дзям’ян шмат падарожнічае, яны бываюць на розных фестывалях і кірмашах у Беларусі і за яе межамі, наведваюць рамеснікаў-аднадумцаў.
— Гэта дае магчымасць не быць зацягнутымі ў руціну, развівацца, мы заўсёды імкнёмся пазнаёміцца з другімі майстрамі, вяртаемся дадому акрыленыя, з новымі ідэямі. Увогуле, мяне цікавіць кераміка ў розных рэгіёнах краіны, бо ў кожным месцы ганчарства развівалася па-свойму, адсюль іншыя тэхнікі, прыёмы. Тут у мяне ёсць невялічкі дамашні музей, калекцыя керамікі Глушчыны, з навакольных вёсак прыносяць чыгункі, гладышы і іншае, што захавалася ў людзей. Ведаеце, на пачатку ХХ стагоддзя ў Беларусі было чатыры с паловай тысячы ганчароў, была ганчарная арцель і ў Гарадку, закрылася яна толькі ў 82-м годзе, — працягвае расказваць Дзям’ян.
Некалькі год назад на фестывалі ў палескай вёсцы Гарадная (цэнтр ганчарнай культуры, на пачатку мінулага стагоддзя тут, лічы, у кожнай сям’і быў свой ганчар — недзе 500 чалавек займалася гэтым рамяством) Дзям’ян паглядзеў, як складзены горн (печ для абпалу керамічных вырабаў — аўт.), і зрабіў дома такі ж самы.
— Нічога прынцыпова новага за гэты час у ганчарстве не з’явілася. Гэты горн такі, якім карысталіся і 3000 гадоў таму, толькі тады былі глінабітныя, а мой складзены з цэглы. У апошні час я захапіўся чарнадымленай керамікай, гэта больш складаная тэхніка абпалу, а ўвогуле самая традыцыйная для Беларусі.
Новыя ідэі, планы з’яўляюцца пастаянна, думаю, што з цягам часу зраблю другі горн, разлічаны на больш высокія тэмпературы. У далёкіх планах хацелася б скласці анагаму — японскую печку, абпал у якой дае цікавы эфект. Калі казаць без падрабязнасцей, за кошт таго, што попел пад уздзеяннем вельмі высокай тэмпературы плавіцца і асядае на вырабы, атрымліваюцца створаныя не рукою чалавека, а самою прыродаю ўзоры. У Беларусі такіх печак няма, гэта вышэйшы пілатаж у кераміцы, якога я спадзяюся дасягнуць.
Прынамсі, менавіта пасля гэтых слоў гаворка сама сабой перайшла на мары, бо творчы чалавек не можа не марыць.
— Аб чым мару? Хачу стварыць тут у сябе цэнтр керамікі, гэта цалкам рэальная задумка. Цэнтр у тым сэнсе, што перыядычна тут будуць збірацца керамісты з розных мясцін, на некалькі дзён-тыдзень, а па выніках можа быць наладжана нейкая выстава вырабаў. А ўвогуле… Гады чатыры назад і гэта (паказвае на сваю сядзібу) было марай… А яшчэ пяць гадоў назад — і свая майстэрня. Сябры падарылі грошай на горн, на ганчарны круг. Таму, бачыце, мары здзяйсняюцца, галоўнае — рабіць тое, што хочаш, і жыць у гармоніі з самім сабою.
Алена ВАЛОШКА
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024