Темы

Месца сустрэчы – памятны знак

Месца сустрэчы – памятны знак

Гэта стала традыцыяй — 15 лютага ім збірацца разам. Ім, аб’яднаным адной вайной. Вайной у Афганістане. Цяпер гэты дзень напоўнены ўрачыстасцю, кветкамі, ушанаваннем. А тады, 23 гады назад, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, былі толькі радасць і боль. Радасць за тых, хто прайшоў праз гэта цяжкае выпрабаванне і застаўся жывым, і боль за загінуўшых і прапаўшых без вестак. Сярод глу-шчан, якім за 9 гадоў той вайны выпала служыць на афганскай зямлі, ёсць і першыя, і другія, і трэція. Першых, на шчасце, больш.
Вось ужо некалькі гадоў месцам сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў стаў сквер у Глуску, дзе пры ўдзеле саміх афганцаў і ўсіх глушчан устаноўлены памятны знак як напамін пра апошнюю вайну, у якой прымалі ўдзел нашы салдаты. Нашы землякі, служыўшыя ў Афганістане, як зазначыў у сваім выступленні на ўрачыстым мітынгу старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дымша, дастойна выканалі свой воінскі абавязак і сталі прыкладам мужнасці. Салдат вайны не выбірае, ён выконвае загад, аддадзены Радзімай, якую яго навучылі любіць бацькі і настаўнікі. А сёння былыя афганцы ўжо самі вядуць вялікую работу па патрыятычным выхаванні маладога пакалення — і за гэта ім вялікі дзякуй. Тым жа, хто загінуў, вечная памяць. Пад стук метранома на Хвіліну маўчання застылі і ветэраны вайны ў Афганістане, і кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных і вучнёўскіх калектываў. Моладзь заўсёды прысут-нічае на такіх мітынгах, што вельмі правільна, бо гэта сустрэча — мерапрыемства прамога ўздзеяння, калі сённяшнія юнакі і дзяўчаты на свае вочы могуць убачыць, пачуць, адчуць і асэнсаваць тое, што называецца пераемнасцю пакаленняў. Да іх і былі звернуты словы старшыні раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Аляксандра Тычыны з пажаданнямі берагчы і захоўваць мір, каб войны больш не праходзілі па нашай зямлі, каб над магіламі загінуўшых сыноў не плакалі іх мацяркі. А яшчэ былы афганец зноў падзякаваў усім, хто прымаў удзел ва ўзвядзенні памятнага знака, за гэта дарагое для ўсіх інтэрнацыяналістаў месца. Месца, што так бачна нагадвае ім пра іх апаленую вайной маладосць.

Последние новости

Будь в курсе

В Могилевской области за выходные выявили 927 нарушений ПДД

31 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Внимание! Мошенники рассылают фишинговые ссылки под видом уведомлений от ГАИ

31 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко направился с рабочим визитом в Кыргызстан для участия в саммите ШОС

31 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Министерство юстиции приглашаем принять участие в конкурсе «Право на детство»

30 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Платите по долгам вовремя

29 августа 2026
Читать новость
АПК

В Глусском районе чествовали очередной семейный экипаж, намолотивший тысячу тонн зерна нового урожая

28 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем