Темы

Мы разам, мы помнім

Мы разам, мы помнім

З той пары, як у 2008 годзе ў Глуску паставілі памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам, кожнае 15 лютага ля яго сустракаюцца ветэраны афганскай вайны, каб успомніць сваю армейскую службу, баявых таварышаў, далёкую гарачую кропку, дзе дзесяць год лілася кроў савецкіх салдат. Больш за 800 беларусаў загінулі на вайне ў Афганістане, соцень параненых, цялесна і духоўна пакалечаных хлопцаў не стала ўжо пасля яе… Іх пайменна ўспамінаюць 15 лютага па ўсёй Беларусі. Іх магілы, калі яны ёсць на радзіме, абавязкова наведваюць у гэты дзень.

На мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, як заўсёды, збіраецца шмат глушчан. Ля памятнага знака выстрайваюцца ўдзельнікі баявых дзенняў у гарачых кропках, побач з імі — кіраўніцтва раёна, старшакласнікі глускіх школ, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і партый. Тут жа запавольваюць крок прахожыя. Афганскія песні, што вырываюцца з дынамікаў, збіраюць на мітынг жыхароў бліжэйшых дамоў, у асноўным гэта пажылыя жанчыны, яны стаяць зводдаль і раз-пораз выціраюць слёзы.

Ад імя жыхароў раёна ветэранаў вайны ў Афганістане вітае старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Ён дзякуе людзям, што выканалі загад Радзімы, рызыкуючы сваім жыццём. Яны не падвялі тады, не падводзяць і зараз: сумленна працуюць, выхоў-ваюць дзяцей і ўнукаў. Многія вядуць актыўную грамадскую дзейнасць. Асабліва адзначыў Уладзімір Царыкаў уклад воінаў-афганцаў у патрыятычнае выхаванне моладзі і ўручыў падзячныя лісты і кветкі Сяргею Лобаху і Паўлу Прыгару. Першы працуе станочнікам у фермерскай гаспадарцы “Поблін”, другі — майстар Зелянковіцкага лясніцтва.

У сваю чаргу старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Міхаіл Тылец падзякаваў раённым уладам за ўвагу да былых воінаў-афганцаў, за дапамогу. І запэўніў, што ён і яго таварышы і далей будуць прыкладаць намаганні, каб захоўваць памяць пра баявых сяброў, дапамагаць грамадству ў выхаванні падрастаючага пакалення.

Сёння, калі ўсё менш сярод нас удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, менавіта на ветэра-наў-афганцаў кладзецца адказнасць расказаць моладзі пра мір і вайну, пра мужчынскі абавязак абараняць Радзіму.

Дарэчы, адметны момант: у гэты дзень ганаровую Вахту памяці ля знака воінам-інтэрнацыяналіс-там неслі салдаты тэрміновай службы, што прыбылі дадому на кароткі адпачынак. Адзін з іх — Станіслаў Фясько — сын былога афганца Сяргея Фясько. Няма сумнення, што гонар за бацьку адчуваў яго сын і гонар за сына адчуваў яго бацька.

Ірына ГРАМЫКА

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Больш здымкаў на нашым сайце ў разделе “Фотагалерэя. 2017 год”

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024