Темы

На агульную карысць

На агульную карысць

Хаця суботнік — справа добраахвотная, але трэба прызнацца, што не ўсе з вялікай ахвотай выходзяць на гэтыя калектыўныя работы. У той жа час нельга не пагадзіцца з тым, што пасля суботніка ісці па вуліцах, парках, па іншых грамадскіх месцах вельмі прыемна, яны вабяць вока чысцінёй, абноўленасцю, свежымі колерамі фарбаў. Тады і пагаджаешся, што суботнік — справа карысная і час ад часу патрэбная.

Вось і пасля гэтага рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 18 красавіка, і ўвесь наш гарадскі пасёлак, і тэрыторыі вакол прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый значна змяніліся. Мы праехалі толькі па некаторых месцах, але і гэтага дастаткова, каб сказаць пра масавасць удзельнікаў, пра значнасць і маштабнасць зробленага. Маладзёжнымі аб’ектамі сталі цэнтральны стадыён і помнік Воінскай Славы, тут працавалі, наводзілі чысціню і парадак мясцовыя школьнікі. Там, дзе патрэбна была мужчынская сіла і спецыяльныя практычныя навыкі, працавалі трэнеры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і работнікі УКП “Жылкамгас”: адны дэманціравалі старыя пліты, а другія выкладвалі новую дарожку тратуарнай пліткай. Адзначыўся “Жылкамгас” і на рагу вуліц Жыжкевіча і Савецкай: драўляная сцяна з невялікай вежай і асілкамі, што аддзяляе дзіцячую пляцоўку ад дарогі, цяпер радуе вока прахожых новымі фарбамі. Дарэчы, чысціня на старых гарадскіх могі-лках — справа рук не толькі гарпасялкоўцаў, а і тых жа камунальнікаў, што ў суботу прыбіралі там паміж магіламі. Актывісты маладзёжнай арганізацыі БРСМ таксама працавалі з фарбамі: на ўездзе ў Глуск яны некалькі год назад уладкавалі з каменю і каляровага шчэбеню сімвал саюза моладзі і цяпер падтрымліваюць яго ў належным стане, і суботнік — выдатная для гэтага магчымасць.

Яскравы прыклад калектыўнай працы на сваёй тэрыторыі прадэманстравала раённая бальніца, па словах галоўнага ўрача Ірыны Пятровай, у суботніку тут прынялі ўдзел больш за 260 чалавек, словам, усе, у каго не было ў гэты дзень дзяжурства. Медыкі навялі парадак на тэрыторыі і вакол яе, пабялілі старыя, пасадзілі новыя дрэвы, зрабілі кветнікі.

Асобна трэба сказаць пра вялікі мужчынскі дэсант, які працаваў у вёсцы Мыслоціна. Па-першае, у самой вёсцы работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях спілілі і звезлі тры аварыйныя дрэвы і такім чынам добраўпарадкавалі тэрыторыю побач з помнікам воінам-землякам, загінуўшым на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Па-другое, на тэрыторыі фермы райаграпрамтэхзабеспячэння падчас суботніка былі пабудаваны агароджа вакол хлявоў для ўтрымання жывёлы і два выгульныя двары — для быкоў і для авечак. Агульная даўжыня новай агароджы складае больш за 400 метраў, і пабудавана яна сіламі работнікаў аддзелаў і службаў райвыканкама на чале са старшынёй Уладзімірам Царыкавым, а таксама работнікаў ЛДД-733, КУДП “Упраўленне капітальным будаўніцтвам”, Цэнтра творчасці і, зразумела, будаўнічай брыгады свайго прадпрыемства пад кіраўніцтвам прараба Валянціна Шостака. Новая агароджа і выгульныя двары — справа патрэбная, і жывёлаводы мыслачанскай фермы ўдзячны ўсім, хто пабудаваў іх.

Як паведамілі нам у аддзеле эканомікі, у рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 4 254 працоўныя Глушчыны, агульнымі намаганнямі зароблена 89 мільёнаў 923 тысячы  рублёў.

 Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА і Андрэя КАМІНСКАГА

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024