Темы

Новыя дарогі для глушчан

Новыя дарогі для глушчан
Вуліца Карла Маркса

У апошні час Глуск стаў нагадваць адну вялікую будпляцоўку: дзясяткі будаўнікоў актыўна рэканструююць, рамантуюць, абнаўляюць вуліцы і будынкі. Назіраць за гэтымі пераўтварэннямі, безумоўна, прыемна і цікава, нягледзячы на тое, што яны прыносяць жыхарам часовыя нязручнасці, бо даводзіцца іншы раз аб’язджаць ці абыходзіць перакрытыя вуліцы, чуць шум і гул будаўнічай тэхнікі. Важна, што перамены ёсць, і з кожным днём яны робяць Глуск больш прывабным, дагледжаным і зручным для жыцця.

Вуліца Першамайская

Раённая газета не перастае ўважліва сачыць за ходам гэтых работ. З апошняга, што трапіла ў наш фотааб’ектыў, — рамонт дарог у Глуску. Многія з іх даўно выклікалі незадаволенасць жыхароў райцэнтра, чакалі значных перамен. І вось урэшце дачакаліся. Рамонтныя работы актыўна распачаліся не толькі на цэнтральных вуліцах — новыя абрысы сталі паступова набываць і невялікія вулачкі. Так, роўненькі асфальт дарожнікі зусім нядаўна паклалі па вуліцы Камсамольскай, у новае дарожнае пакрыццё пераапрануўся і ўчастак дарогі па вуліцы Карла Маркса (да перакрыжавання з вуліцай Сацыялістычнай). Спраўна папрацавала дарожна-будаўнічая тэхніка і на вуліцы Першамайскай (ад перакрыжавання з вуліцай Карла Маркса да перакрыжавання з вуліцай Кірава). Значныя будаўнічыя работы падчас нашага аб’езду вяліся таксама па вуліцы Сямёнава. Каля будынка бальніцы дарожныя рабочыя пракладвалі новы тратуар, крыху пазней яны заменяць тут асфальт. Рамонт дарожнага пакрыцця на названых участках дарог (дарэчы, яны знаходзяцца на балансе мясцовых камунальнікаў) праводзілі бабруйскія дарожнікі. Усяго запланаваны бягучы рамонт 12 вуліц.

Вуліца Сямёнава, каля бальніцы
На перакрыжаванні вуліц Карла Маркса і Сацыялістычнай

Зараз працягваецца капрамонт участка дарогі па вуліцы Максіма Горкага: работнікі ДРБУ № 213 завяршаюць укладку тратуара з пліткі, у хуткім часе заасфальтуюць праезную частку. Сіламі мясцовых дарожнікаў праводзіцца таксама бягучы рамонт участка Глуск — Бярозаўка — станцыя Ратміравічы, з запланаваных дзевяці кіламетраў ужо адрамантавана тры. Не спыняюцца работы дарожнай службы раёна і па навядзенні парадку на ўзбочынах дарог.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

С 1 июля устанавливается минимальный размер налога на профессиональный доход – не менее 45 рублей в месяц

11 июня 2026
Читать новость
Общество

На базе Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Глуска прошла диалоговая площадка

11 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Будьте внимательны! Злоумышленники звонят пожилым людям, представляясь сотрудниками пенсионных органов

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Оскорбления в интернете: кто отвечает за слова несовершеннолетнего

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Кого наградили в Глуске накануне Дня мелиоратора

11 июня 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, СМИ, местной вертикали и посольств. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

11 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем