Темы

Паказалі гаспадыні, на што здольныя

Паказалі гаспадыні, на што здольныя

Наша зямлячка, намеснік дырэктара ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” па ідэалогіі, кадрах і быце Вікторыя Самусева, была ў ліку 24 прадстаўніц  аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, якія прынялі ўдзел у II абласным аглядзе-конкурсе “Маладая гаспадыня — 2017”. Мерапрыемства адбылося 16 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перап-рацоўчай прамысловасці АПК, у Кіраўску і праходзіла на базе раённага Цэнтра культуры. Яго арганізатарамі выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Магілёўскі абласны аграпрамысловы саюз.

Падчас конкурсу ўдзельніцы дэманстравалі свае лепшыя творчыя здольнасці і, безумоўна, паказалі, на што яны здатныя як сельскія гаспадыні. Усяго было пройдзена шэсць конкурсных этапаў, два з якіх былі прапанаваны ў якасці дамашняга задання — на лепшую страву і самае арыгінальнае рукадзелле. Пра сябе, сваю сям’ю, работу і захапленне канкурсанткі расказалі ў “Візітоўцы”, прадэманстравалі веды ў “Спаборніцве інтэ-лектуалаў”, раскрылі таленты падчас творчага этапа, а яшчэ паказалі, наколькі могуць быць эфек-тнымі і жаноцкімі падчас дэфіле “Мой стыль”. Мы папрасілі Вікторыю расказаць пра тое, як яна рыхтавалася да конкурсу, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад яго.

— Для мяне гэта ўжо другі падобны конкурс, — гаворыць Вікторыя. — Першы быў “Уладар сяла” на абласным свяце ў Александрыі. Там наша сям’я заняла другое месца. Калі прапанавалі прадставіць Глускі раён на конкурсе “Маладая гаспадыня — 2017”, згадзілася адразу. Адразу ж пачала і рыхтавацца. Больш грунтоўна падышла да творчых заданняў. На сямейным савеце вырашылі, што разам са старэйшай дачкой Валерыяй будзем спяваць песню “Сніцца сон” з рэпертуара Ані Лорак, а малодшая Аляксандра дапоўніць нумар у касцюме анёла. Самым складаным было зрабіць гэты касцюм. Дапамагалі ўсе — і бабуля з дзядулем, і, канешне ж, мой муж. У выніку атрымалася прыгожа. Таму, выступаючы на сцэне з гэтым нумарам, адчувала сябе даволі ўпэўнена. Самым лепшым прызнаннем нашага нумара былі шчодрыя апладысменты журы і гледачоў. З задавальненнем рыхтавалася я і да кулінарнага конкурсу. Хацелася зрабіць штосьці такое, чаго яшчэ ніколі не рабіла. Дапамог інтэрнэт. Там знайшла арыгінальны, на мой погляд, рэцэпт, як прыгатаваць курыцу ў вінным соусе. Зрабіла, і атрымалася на выгляд даволі апетытна, з непаўторным пахам. Думаю, што журы спадабалася. Наогул, там усе гаспадыні былі на ўзроўні. Самым жа складаным для мяне было дэфіле. Крыху няёмка адчувала сябе на сцэне перад публікай. Не хапала той лёгкасці і натуральнасці, якая, скажам, была ў пераможцы конкурсу, кіраўчанкі Елізаветы Шэрстабаевай. Гэтаму трэба яшчэ вучыцца. А так усё было класна і весела. Няхай я не стала прызёрам, але не гэта галоўнае. Важна тое, што я і мае дзеці атрымалі шмат станоўчых эмоцый і мы запомнім гэты дзень як адзін з самых яркіх у нашым жыцці. Дзеля гэтага і варта было ехаць на конкурс. Хацелася б сказаць вялікі дзякуй усім, хто падтрымліваў мяне падчас выступлення. Гэта старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін, дырэктар Заеліцкага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу Алена Мікуліч, работніца Цэнтра Святлана Стрэж і, вядома ж, мае дочкі. Астатнія, члены маёй сям’і, мае знаёмыя, перажывалі за мяне дома. І вечарам, калі вярнуліся з конкурсу, мы ўсе разам адсвяткавалі гэту падзею. Дарэчы, быў і смачны торт, які мне з дыпломам удзельніка падарылі на гэтым цудоўным свяце маладых гаспадынь вобласці.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота прадастаўлена рэдакцыяй газеты “Кіравец”

Последние новости

Общество

В Глусском районе началась выплата материальной помощи ко Дню Победы

27 апреля 2024
Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024