Темы

Паважаць і берагчы адзін аднаго

Паважаць і берагчы адзін аднаго

У вёску Касарычы, да Васіля Іванавіча і Любові Аляксееўны Пацай, мы вырашылі зазірнуць, даведаўшыся, што ў пачатку жніўня яны адзначылі брыльянтавы юбілей — 60 гадоў сумеснага жыцця. Пагадзіцеся, лічба важкая, дай Бог так кожнаму. Адным словам, паехалі мы ў Касарычы за сакрэтам сямейнага шчасця.

… Пажаніліся Васіль Іванавіч і Любоў Аляксееўна 8 жніўня 1955-га, як раз у нядзелю. Абодва са шматдзетных сем’яў, абодва не сказаць каб з багатым пасагам. Васіль Іванавіч нарадзіўся на хутары Лазенкі, гэта ў лесе, за кіламетры чатыры ад Касарыч. Нарадзіўся ў снежні 1928 года, але запісаны чамусьці студзенем 1931-га. Дзяцінства правёў на хутары, а потым сям’ю перасялілі ў вёску. У вайну бацька пайшоў у партызаны, засталася маці з трыма сынамі. Васіль, будучы школьнікам, пасвіў кароў — зарабляў хлеб, за гэта давалі па 400 — 500 грамаў хлеба. Пасля сямігодкі пайшоў працаваць у калгас: вазіў ноччу на баржы малако, а днём араў на валах. Адзін час узялі яго загадчыкам па гаспадарчай частцы ў мясцовую бальніцу (так-так, была ў Касарычах бальніца), але не спадабалася. Затое прыжыўся ў лясной гаспадарцы, працаваў тут на розных пасадах, будучы ўжо жанатым, адвучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. “Мая сям’я — я, жонка, цешча і дзядна (жонка дзядзькі) — пасадзіла больш за сто гектараў сасны”, — расказаў нам Васіль Іванавіч.

Любоў Аляксееўна ў дзявоцтве насіла тое ж прозвішча, што і пасля замужжа, — Пацай. Бацька загінуў на фронце, у сям’і таксама засталося трое дзетак. Дом быў знішчаны, і маці паставіла малую хацінку — што змагла. Домік гэты стаяў якраз каля бальніцы, дзе працаваў Васіль. Пэўна, тады і глянуў ён на знаёмую з дзяцінства дзяўчыну з новага боку.

“Я ішла ў Глуск, а ён ішоў з Глуска, спыніліся, пагаварылі… Ад таго дня і пачалі сустракацца, недзе праз год і ажаніліся. Пайшлі жыць да свёкраў, бо ў іх месца паболей было. Цяжка было першыя гады, пакуль разжыліся. Было, як кажуць, часам з квасам, а парою з вадою. Як перайшлі ў сваю хату, дык яшчэ і дзвярэй не было, посцілкай запнулі — і жылі”,— успамінае Любоў Аляксееўна, а Васіль Іванавіч дадае: “Выпісалі лес, рэзаў яго і канём вывозіў, так і пабудаваліся. Тут жа балота, можна сказаць, дык пад сарай прывёз 43 самазвалы зямлі. Гаспадарку трымалі — каня, дзве каровы, дзве свінаматкі, пчол развялі”.

Скажу, што гаспадарка і зараз немалая: парсючкі, куры, пасека, агарод немаленькі. Дачка, зяць і ўнукі ў адзін голас кажуць, што можна было б ужо і адпачыць, але як жа без гэтых звыклых клопатаў? Ды й амаль кожны выхадны нехта з родных прыязджае праведаць і дапамагчы. Дарэчы, прычакалі Васіль Іванавіч і Любоў Аляксееўна ўжо і трох праўнучкаў, малыя таксама любяць бываць у Касарычах…

Калі я пазваніла дамовіцца пра сустрэчу, гаспадары здзівіліся, бо нейкай асаблівай прычыны пісаць пра іх не бачылі, маўляў, звычайная сям’я, жылі і жывуць, як усе. Але чым жа не шчасце, калі вялікая сям’я, калі, пражыўшы столькі гадоў разам, паважаюць і берагуць адзін аднаго (суседка па сакрэце нам расказала, што Васіль Іванавіч вельмі перажывае за сваю Любушку, калі што якое — дык адразу і таблетачку ёй, і вады, і ўсё вакол яе тупае; таксама і Любоў Аляксееўна клапатліва і ўважліва да мужа ставіцца). Пагадзіцеся, не ў кожнага так бывае. Таму напрыканцы сустрэчы я ўсё-такі пацікавілася, што важнае ў сямейным жыцці, як зберагчы добрыя адносіны. “Цярпенне!” — быў адказ галавы сям’і. “Так, трэба адзін аднаму саступаць, — пагадзілася Любоў Аляксееўна. — Калі што, дык трохі і змоўчаць. Паважаць адзін аднаго трэба”. 

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченку

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024
Актуально

Вольфович. Концепция национальной безопасности

30 апреля 2024
Власть

Нам нужен мир. Второй день заседания VII ВНС

30 апреля 2024
Актуально

Вступительная кампания-2024: сроки приема документов, проведения испытаний и зачисления в вузы

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024