Темы

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

Працяг. Папярэдняя частка — у № 18
№ 78, 12 кастрычніка 1994 года
“У мінулую суботу і нядзелю ў Кіеве адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 50-годдзю вызвалення Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у іх прыняла беларуская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. У час знаходжання ў Кіеве Аляксандр Лукашэнка вёў перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмай… На перагаворах былі закрануты пытанні двухбаковых адносін Беларусі і Украіны, практычныя крокі дзяржаў насустрач адна другой. <…> “Мяне задавальняе разумная, узважаная пазіцыя Леаніда Кучмы і яго гатоўнасць ісці насустрач Беларусі. Мы брацкі народ, і нам трэба шукаць аб’ядноўваючы пачатак, асабліва ў эканоміцы”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка”. (Аляксандр Лукашэнка ў Кіеве)

№ 80, 19 кастрычніка
“Як паведамлялася раней, 11 і 12 кастрычніка ў нашым раёне працавала прэзідэнцкая камісія, створаная для таго, каб вывучыць практыку разгляду зваротаў, скарг і заяў грамадзян органамі дзяржаўнага кіравання на месцах… было прынята і выслухана за адносна невялікі прамежак часу больш як 100 чалавек. Значная колькасць скарг і вусных заяў датычыла пытанняў пенсійнага забеспячэння, рамонту і набыцця жылля, скарачэння з работы, грашовай выплаты за здадзеную прадукцыю нарыхтоўчым прадпрыемствам і арганізацыям… А па асобных заявах прыйшлося разбірацца, выехаўшы на месца <…>”.
“На прыём да ўрача ў кабінет здаровага дзіцяці паліклінікі ўвайшла маладая маці, трымаючы перад сабой двухмесячнае немаўля. Хуценька паклаўшы яго на спецыяльны столік, хацела было разгарнуць коўдру, але загадчыца дзіцячага аддзялення раённай бальніцы Наталля Фёдараўна Багдановіч адразу яе папярэдзіла: “Толькі не распранайце дзіця, калі ласка, у пакоі вельмі холадна, можа прастудзіцца”. Сапраўды, слупок тэрмометра ў пакоі паказваў 10 градусаў цяпла…
Цяжка ў такіх умовах працаваць медыкам, асабліва ўрачам-педыятрам… Не пазайздросціш і тым дзецям, якія праходзяць курс лячэння ў стацыянары. Спаць прыходзіцца ў адзенні… Не абяцаюць сёлета і падачу гарачай вады <…>”. (Разлічваць на цяпло не прыходзіцца)

№ 82, 26 кастрычніка
“Вярхоўны Савет Беларусі прыняў рашэнне аб зацвярджэнні “зайчыка” — нашай сённяшняй нацыянальнай валюты — у якасці адзінага плацёжнага сродку на тэрыторыі рэспублікі”. (У некалькі радкоў)

№ 88, 19 лістапада
“Такога галалёду ў рэспубліцы ў сярэдзіне лістапада, які назіраўся ў мінулую сераду, амаль што яшчэ ніколі не было… У Глуску з раніцы ішоў дробны дождж. Упаўшы на прамёрзлую зямлю і асфальт, вада тут жа замярзала, пакрываючы ўсё тонкай лядовай скарынкай… Пешаходы і вадзіцелі былі гатовыя да непрыемнасці — ішлі і ехалі нетаропка, асцярожна. Таму, можа, і абышлося без сур’ёзных здарэнняў. І ўсё ж адна жанчына з траўмай галавы трапіла ў раённую бальніцу, дзесяткі аўтамашын саслізнулі ў кювет. У Глуску перакуліўся трактар на вуліцы Сямёнава і аўтамабіль, гружаны газавымі балонамі, не даехаўшы да гаргазу літаральна 200 метраў.
Асноўны наплыў пацярпеўшых у райбальніцу быў на наступны дзень… з пераломамі рэбраў, рук і ног звярнулася 18 чалавек, сярод якіх большасць прэстарэлых і дзяцей.
У складанай сітуацыі аказаліся пасажыры прыгарадных маршрутаў. Напрыклад, з вёсак Касарычы, Бабровічы, Катка прыехала ў 9 гадзін раніцы каля 25 чалавек. Назад аўтобус не пайшоў, і людзям давялося праводзіць ноч у знаёмых ці сяброў.
У той злашчасны дзень, каб людзям была магчымасць дабрацца дамоў пры дзённым святле, выканком раённага Савета дэпутатаў дазволіў на гадзіну раней прыпыніць работу прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў райцэнтра. У некаторай ступені гэта дапамагло знізіць траўматызм людзей у райцэнтры”. (Злашчасны дзень).
Працяг будзе
Падшыўку гартала А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем