Темы

Працоўныя кніжкі пасля працоўнай вахты

Працоўныя кніжкі пасля працоўнай вахты


Глускі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Калгас “Зара” стаў першым афіцыйным месцам работы для васьмі юнакоў — навучэнцаў Бабруйскага электратэхнічнага каледжа. І няхай сабе гэта было толькі часовае працаўладкаванне, на тэрмін  працоўнай змены іх студэнцкага атрада, аднак гэты факт было вырашана не пакідаць без увагі і ўручыць маладым людзям іх працоўныя кніжкі ва ўрачыстай абстаноўцы. Гэта і зрабілі намеснік старшыні калгаса па ідэалагічнай рабоце Наталля Акуліч з інспектарам па кадрах Таісіяй Салавей і намеснікам дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце Жаннай Долгай. Пры гэтым абодва бакі падзяліліся ўражаннямі ад супрацоўніцтва, а найбольш актыўныя навучэнцы атрымалі яшчэ і граматы за ўдзел у жыцці гаспадаркі.

— Нашы ўхвальныя водгукі адзін пра аднаго — гэта не проста ўзаемаветлівыя крокі, — гаворыць Наталля Акуліч, — гэта крокі да трывалага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва ў будучым. Скажам, мы яшчэ летам дамовіліся, што пры патрэбе навучэнцы каледжа дапамогуць гаспадарцы і восенню ва ўборцы ўраджаю. Не сумняваемся, што так і будзе. А на развітанне яны падарылі нам прыгожую і вельмі арыгінальную падстаўку для кветак, зробленую, між іншым, сваімі рукамі. Здаецца, дробязны штрых, але насамрэч ён гаворыць пра многае.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота В. ЧУЧВАЛ

Последние новости

Культура

Глусский район стал площадкой для обмена опытом творческих людей из разных стран

28 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли выйти из леса заблудившемуся грибнику в Краснопольском районе

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Руководство министерств, Администрации Президента и местная вертикаль. Подробности кадрового дня у Лукашенко 

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Пьяные за рулем и на переходе: итоги выходных от ГАИ

28 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Республиканский марафон «Сохраним сердце здоровым» стартует 29 сентября

28 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назначил Павла Муравейко замглавы Администрации Президента

28 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем