Темы

Прыйшоў сказаць дзякуй

У рэдакцыю прыйшоў чалавек, глушчанін, пенсіянер Павел Пятровіч Бабіч. Прыйшоў, каб сказаць нам дзякуй за артыкул пра мэблевую фабрыку, у мінулым “КІМ”, а крыху пазней — прамкамбінат (матэрыял быў надрукаваны ў нумары за 9 студзеня). Чытаць пра гэта прадпрыемства было цікава, падзяліўся Павел Пятровіч, бо і яго ўласнае жыццё, як жыццё многіх жыхароў раёна, не прайшло міма камбіната. Так, адразу пасля школы Павел Бабіч уладкаваўся туды працаваць, а калі прыйшоў час атрымліваць першую зарплату, паглядзеў у табель і не паверыў сваім вачам: яму было налічана 200 рублёў! На гэтыя грошы тады можна было купіць чатыры веласіпеды! Таксама ўзгадаў, як яны, яшчэ малыя, з хлопцамі-сябрамі залазілі ў сарай прамкамбіната, дзе захоўвалася асінавая стружка, і гарцалі па ёй, і аднойчы, так гуляючы, ён загнаў сабе глыбока ў палец вялікую стрэмку. Што ж да пазнейшых часоў, то на мэблевай фабрыцы людзі, хто не ленаваўся, вялікія грошы зараблялі.

Усё гэта ўспомнілася Паўлу Пятровічу пасля артыкула ў раённай газеце, узгадаліся тыя часы, успомніліся людзі. За гэтую памяць, за гэты артыкул і прыйшоў чалавек, не паленаваўся, сказаць нам дзякуй, добрым словам адазваўся і пра газету ўвогуле. Ці трэба казаць, як мы ўдзячны чытачу за яго добрыя словы, за станоўчую ацэнку нашай працы, нашых намаганняў. Добрае слова і котцы прыемна, што ўжо гаварыць пра творчых людзей. Зрэшты, крытыка таксама патрэбна, толькі не такая, каб насварыцца, пакрыўдзіць ці прынізіць, а такая, пасля якой справа пайшла б лепш, цікавей. За гэта таксама будзем удзячны: рабіце слушныя заўвагі, давайце слушныя парады — мы прыслухаемся да іх.

Последние новости

Актуально

Экспертиза родства: вопросы и ответы

25 июля 2026
Читать новость
Актуально

Всегда на посту. Старшие инструкторы-спасатели Виктор Языков и Михаил Зубец

25 июля 2026
Читать новость
Актуально

С Днем пожарной службы!

25 июля 2026
Читать новость
Власть

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Во втором квартале текущего года за счет средств республиканского бюджета на Глусский район выделено 15 путевок

24 июля 2026
Читать новость
Актуально

Скрытая зарплата: выгода или проблема?

24 июля 2026
Читать новость