Темы

Таленты шукалі і знайшлі!

Таленты шукалі і знайшлі!

Нягледзячы на даволі халаднаватае паветра, атмасфера ў глядзельнай зале глускага Дома культуры ў чацвер пасля абеду была цёплай. Тут праходзіў раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі — 2016». Тыя, хто прыйшоў пахварэць за сваіх, і проста знаўцы прыгожага кожнага ўдзельніка віталі аднолькава цёпла і добразычліва.

Дарэчы, на гэты раз (а конкурс праводзіцца другі год) новыя імёны патрэбна было адкрываць у дзвюх намінацыях: “Сцэнічная творчасць” і “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”.  Гэтую не самую лёгкую справу — выбраць лепшых з дастойных — узяло на сябе журы з кампетэнтных, кожны ў сваёй галі-не, людзей. У яго ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай         работы, культуры і па справах моладзі Наталля Гулевіч, дырэктар Заеліцкага Дома рамёстваў Соф’я Меснік, мастацкі кіраўнік народнага фальклорнага калектыву “Спадчына” Дзмітрый Сокал, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская, арганізатар конкурсу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка. Узначаліў журы старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў.

Пашырылася ў гэтым годзе і жанравая палітра. Памятаю, у мінулы раз усе канкурсанты спявалі, а на гэты раз некаторыя з іх пайшлі іншым шляхам. Напрыклад, Юлія Парахаўнік з эксбазы “Глуск” прапанавала гледачам і журы сцэнку аб нялёгкай працы пластычных хірургаў, а прадстаўнік ад ПМК-86 “Вадбуд” Міхаіл Стальмахоў абраў вершаваны жанр. Якія вершы можа расказваць са сцэны мужчына? Канешне, пра жанчын. Дарэчы, адзін з іх мяне так зацікавіў, што пасля мерапрыемства палезла шукаць яго ў інтэрнэце. Прыгожы верш, цікавы і, як кажуць, жыццёвы. Добры густ у вас, Міхаіл Іванавіч! Вікторыя Сініцына, што працуе ў цэнтралізаванай клубнай сістэме, таксама чытала верш — аўтарскі, прысвечаны Радзіме. (Вось якія нечакана адкрываліся на конкурсе таленты). Увогуле, Вікторыі можна было даваць асобны прыз — за разнастайнасць. Таму што выступала яна і як спявачка, прапанаваўшы слухачам песню “Мамины глаза”. З песняй выйшла на сцэну і Вікторыя Рэкіш, прадстаўніца глускага хлебазавода, яна так заліхвацкі спявала, што хацелася кінуцца ў скокі (на жаль, трэба было не забывацца на свае журналісцкія абавязкі). Лірычную песню выканала прадстаўніца аддзела адукацыі, спорту і турызму Марыя Хлань, талент якой многім глушчанам ужо вядомы. Яны і сталі пераможцамі ў намінацыі “Сцэнічная творчасць”, гэтыя тры абаяльныя дзяўчыны: дзве Вікторыі (дык і само імя азначае “перамога”) — Сініцына і Рэкіш і Марыя Хлань.

Што датычыцца выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тут проста вочы разбягаліся. Верыце, у галаве было толькі дзве думкі: адкуль у людзей столькі фантазіі і дзе яны знаходзяць на ўсё гэта час? Ну мяркуйце самі. Алена Cамуйлік, удзельніца ад аддзела адукацыі, спорту і турызму, зацікавіла ўсіх вырабамі са звычайных газет, дакладней, з газетных трубачак. Скажу вам, што ў гэтай тэхніцы атрымліваюцца даволі прыкладныя і практычныя рэчы, а не толькі, каб паставіць на палічку “для прыгажосці”. Святлана Анцюшэня, работніца Веснаўскага дзіцячага дома, прадстаўляла вялікі калектыў аўтараў і цэлую калекцыю самых разнастайных вырабаў. Тут табе і валянне з шэрсці, і адзежа з так званых “бросавых” матэрыялаў — дыскаў, смеццевых пакецікаў (з іх нават вясельная сукенка была), і лялькі, і прыгожыя вазы з кветкамі, і макі з капронавых калготак… А якая там была шыкоўная карэта з запрэжаным у яе рахманым шэрым конікам! Вольга Левановіч з цэнтра сацыяльнага абслугоўвання таксама прадэманстравала вырабы ў розных тэхніках: рэчы, плеценыя з газетных трубачак, дэкарыраваныя слоікі і самае прыгожае — лялькі. Ні адзін з прысутных не прайшоў міма жывапісу Алены Пятровай, прадстаўніцы аддзела адукацыі. Каб вы бачылі яе трыпціх “Мелодыі восені”! Дарэчы, мастачка для конкурснай выстаўкі падабрала карціны, розныя па тэматыцы і настроі, і ад іх сапраўды нельга было адвесці погляд. Свае думкі, сваё бачанне свету перадала ў графічных малюнках Вікторыя Сініцына (ну так, тая самая, што спявае і піша вершы). Малюнкі ж прывезла на конкурс і Віта Фаміна з аграфірмы “Слаўгарадскі”.

Ну як тут не разгубіцца і выбраць лепшых, калі кожны з удзельнікаў таленавіты па-свойму? Але журы зрабіла над сабой намаганне і зрабіла выбар, назваўшы пераможцамі ў намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Алену Самуйлік, Алену Пятрову і Вікторыю (не, усё ж такі бацькі мелі рацыю, даючы дзяўчыне такое імя) Сініцыну.

Ну што ж, конкурс завяршыўся. Некага з шасці пераможцаў чакае наступны этап (каго іменна, будзе вядома крыху пазней, калі відэазапіс фестывалю прагледзіць спецыяльная камі-сія, створаная ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў), і мы жадаем ім поспеху. А пакуль што са сцэны прагучала “Да новых сустрэч!”, і гэта не проста словы ў сцэнарыі. Тое самае пацвердзіў і Аляксандр Леўчанка, заўважыўшы, што конкурс “Новыя імёны Беларусі” стаў прыкметнай з’явай у прафсаюзным руху і рэспублікі, і асобна нашага раёна. А таленавітых людзей на Глушчыне хапае, гэта мы з вамі добра ведаем, думаю, што і на наступны год удзельнікаў набярэцца. Так што чакаем “Новыя імёны Беларусі —2017”, а будучыя канкурсанты ўжо могуць пачынаць рыхтавацца!

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024