Темы

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра тэхніку ATLANT

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра тэхніку ATLANT

У апошнюю пятніцу месяца згадваем вядомыя беларускія брэнды. Сёння — пра тэхніку ATLANT.

Гісторыя кампаніі пачынаецца ў 1959 годзе, калі ў Мінску быў створаны спецыялізаваны завод халадзільнікаў. У 1962 годзе выпушчаны першы халадзільнік “Мінск-1”. У 1973 годзе партыю халадзільнікаў паставілі ў Грэцыю, што паклала пачатак паспяховай дзейнасці прадпрыемства на сусветным рынку. У 1993 годзе на базе існуючай вытворчасці арганізавана ЗАТ “АТЛАНТ”.

Сёння гэта тры прадпрыемствы: Мінскі завод халадзільнікаў, Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, Завод бытавой тэхнікі (Мінск). Кампанія выпускае халадзільнікі і маразільнікі, у тым ліку медыцынскія, пральныя машыны, гандлёва-халадзільнае абсталяванне, а таксама кампрэсары і электрарухавікі.

Вось некалькі цікавых фактаў.

У 1974 годзе ўпершыню ў СССР быў выпушчаны маразільнік “Мінск-17”. Таксама менавіта на МХЗ упершыню ў СССР былі распрацаваны і выраблены двухкамерныя халадзільнік і маразільнік, укаранёна пенаполіурэтанавая цеплаізаляцыя.

У 1977 годзе было створана вытворчае аб’яднанне “Атлант”: Мінскі завод халадзільнікаў (галаўное прадпрыемства), Смаленскі завод халадзільнікаў (РСФСР), Алітускі завод халадзільнікаў і Мажэйкяйскі завод кампрэсараў (Літоўская ССР).

Першая пральная машына ATLANT была выпушчана ў 2003 годзе, а  першая партыя халадзільнікаў з сістэмай NO FROST — у 2012-м.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Здымак з сайта atlant.by

Последние новости

Будь в курсе

Молодым специалистам на заметку

26 сентября 2026
Читать новость
Общество

Орденом Матери награждены 239 жительниц всех областей и Минска

25 сентября 2026
Читать новость
Образование

Ко Дню народного единства в Глуске прошла интеллектуальная игра «Знаем Беларусь»

25 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Топором никто уже не работает». Лукашенко о востребованности в стране лесозаготовительной техники

25 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Горячая линия по вопросу качества оказания почтовых услуг населению пройдет 28 сентября

25 сентября 2026
Читать новость
Общество

Узнали итоги первенства района по волейболу в Глуске

25 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем