У Дзень абаронцаў Айчыны
У Глуску 23 лютага адбылося ўскладанне кветак на Алеі Славы. Традыцыя ўшанавання Герояў існуе даўно, і калі як не ў Дзень абаронцаў Айчыны аддаць даніну павагі тым воінам, хто ў суровы ваенны час са зброяй у руках адстойваў яе свабоду і незалежнасць, тым землякам, хто стараннай працай унёс найбольш важкі ўклад у мацаванне эканомікі свайго раёна. Вось чаму да бюста двойчы Героя Савецкага Саюза Сцяпана Шутава, да памятных знакаў Героям вайны і працы — ураджэнцам Глускага раёна ў святочны дзень ад раённага выканаўчага камітэта, ад раённага Савета дэпутатаў, ад працоўных калектываў Глуска, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў былі ўскладзены кветкі.
Т. ЛУКАШЭВІЧ
Фота С. РУДЗІНСКАГА