Темы

У Глускім раёне прайшла акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”, аб’яўленая “Белаграпрамбанкам” і Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола”

У Глускім раёне прайшла акцыя “Падары дзіцяці футбольны мяч”,   аб’яўленая “Белаграпрамбанкам” і Асацыяцыяй “Беларуская федэрацыя футбола”

Напярэдадні летніх канікулаў футбольныя мячы атрымалі першакласнікі ўсіх вучэбна-педагагічных комплексаў раёна. У самай вялікай сельскай школе, Заеліцкай, і самы вялікі атрад першакласнікаў — 12 хлопчыкаў і дзяўчынак. Менавіта сюды ўручыць падарункі і разам з гэтым павіншаваць з завяршэннем чарговага навучальнага года, выпускнікам пажадаць поспехаў на ўсіх іспытах, а іншай школьнай дзетвары — добрага адпачынку прыехаў кіраўнік Глускага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” Юрый Глаз. Лінейка апошняга званка сама па сабе ўжо вялікая радасць для дзяцей, а тут яшчэ і такія падарункі, з якімі лета пройдзе ўдвая весялей і цікавей. Прадстаўнікі банка таксама пабывалі ў Бярозаўскім ВПК, дзе ў гэтым навучальным годзе вучыліся 7 першакласнікаў, усяго ж па Глускім раёне футбольныя мячы атрымалі 42 сельскія школьнікі-першагодкі. У цэлым па краіне акцыяй было ахоплена больш за 2 тысячы сельскіх школ, а падарункі атрымалі звыш 19 тысяч першакласні-каў. Пры такім маштабным падыходзе Беларуская федэрацыя футбола можа смела разлічваць на папаўненне радоў аматараў футбола, а “Белаграпрамбанк” — на павелічэнне колькасці сваіх кліентаў. Што ж да Заеліцы, то хто ведае, магчыма, тут да верасня складзецца свая футбольная каманда. А што, мячы ёсць, часу для трэніровак таксама хапае — канікулы, лета!

Т.ЛУГАВАЯ

Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость
АПК

В Беларуси засеяно 97% площадей яровых культур

22 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОВД. Не верьте «письмам счастья»

22 мая 2026
Читать новость
Общество

В Музее Славы Могилевщины сегодня чествуют работников печатных и электронных СМИ, региональной типографии.

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем