Темы

У Глуску з рабочым візітам пабываў намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч

У Глуску з рабочым візітам пабываў намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч

Па выніках 9 месяцаў бягучага года ў Глускім раёне з 14 даведзеных паказчыкаў і заданняў чакаецца выкананне 10. Сярод іх намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, інвестыцыі ў асноўны капітал, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, экспарт паслуг, рознічны тавараабарот, увод у эксплуатацыю жылых дамоў, аб’ём падрадных работ уласнымі сіламі ў будаўніцтве, энергазберажэнне.

Не забяспечана выкананне заданняў па росце сукупных паступленняў даходаў у кансалідаваны бюджэт раёна, экспарце тавараў, аб’ёме будаўніча-мантажных работ падрадным і гаспадарчым спасабамі, не выйшаў раён і на планавы каэфіцыент цякучасці кадраў.

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося на мінулым тыдні, разглядалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 9 месяцаў бягучага года. Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч, старшыня камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі, старшыня Бабруйскага міжраённага камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Камісараў, начальнік Галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Касаткіна.

З дакладам па асноўным пытанні выступіла намеснік старшыні райвыканкама Людміла Васіленка, па выкананні бюджэту інфармацыю да членаў выканкама і прысутных давяла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Іна Глаз. Абмеркаванне пытанняў было падрабязным, разам з дакладчыкамі тлумачэнні давалі дырэктар ААТ “Зара Камуны” Юрый Алёхна, начальнік ПМК-249 Аляксандр Жукаў, дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Івашкевіч. Андрэй Лабовіч зазначыў, што да канца года яшчэ ёсць час і ёсць час паправіць сітуацыю па некаторых пазіцыях, для гэтага трэба грунтоўна прааналізаваць прычыны адставання і па магчымасці іх ухіліць. У прапанаваны праект рашэння старшыня КДК вобласці Алег Садоўскі унёс шэраг дапаўненняў, яны тычыліся спагнання запазычанасці перад дзяржавай з абавязаных асоб, работы аб’ектаў у асенне-зімовы перыяд і некаторых іншых.  

У гэты ж дзень Андрэй Лабовіч правёў прамую лінію і прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Два паступіўшыя звароты тычыліся стану дарог: на пад’ездзе да вёскі Бервы і ў аграгарадку Заеліца. У адным выпадку гаворка ідзе пра грунтавую дарогу, у другім — пра асфальтаваную: летась вуліцу рамантавалі, але новы асфальт паклалі не да канца, таму на частцы вуліцы застаюцца яміны. Грунтоўка будзе прагрэйдзіравана, а ямы ў асфальце зараўняюць, што да новага дарожнага пакрыцця, то яго зробяць, калі на гэта будуць сродкі. Праблему з выкарыстаннем сажалак у Заеліцы,

якую агучыў нераўнадушны жыхар аграгарадка, зможа вырашыць зацікаўлены інвестар, які захоча ўкласці сродкі і наладзіць тут свой бізнес. Такія адказы атрымалі грамадзяне.

Са сваім пытаннем да прадстаўніка дзяржкантролю прыйшла жыхарка Глуска: у яе праблема з каналізацыяй, да якой падключаны яшчэ тры дамы, сістэма сканструявана так, што пры засоры ў кагосьці з іх перапаўняецца яе калодзеж, і водаадвядзеннем карыстацца ўжо немагчыма. Спробы дамовіцца з суседзямі і неяк разам вырашыць праблему нічога не даюць. Для высвятлення сітуацыі быў запрошаны прадстаўнік Водаканала. Наколькі стала зразумела з абмеркавання, справа тут і ў законах фізікі (вада ідзе туды, дзе ніжэй), і ў чалавечых зносінах (чужая бяда хвалюе далёка не ўсіх). Тым не менш зняць праблему патрэбна, падсумаваў Андрэй Лабовіч і даручыў мясцовай уладзе і Водаканалу прадумаць і прапанаваць жыхарам варыянты і шляхі вырашэння.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

В Глуске состоялось открытие «Третьего трудового семестра-2026»

28 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

КГК Могилёвской области. Вступительная кампания под контролем

28 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

За минувшие сутки в милицию поступило около 500 сообщений о звонках телефонных мошенников

28 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко прибыл в Астану для участия в саммите ЕАЭС и Евразийском экономическом форуме

28 мая 2026
Читать новость
Общество

Юрий Свешников. Единственный в Глусской районе мужчина-почтальон

28 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Трудовые права под защитой: 28 мая профсоюзные юристы ответят на все вопросы жителей области

27 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем