Темы

У музеі Глускай сярэдняй школы № 1 адкрылася новая выстава — прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Нічыпаравіча Марціновіча

У музеі Глускай сярэдняй школы № 1  адкрылася новая выстава — прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Нічыпаравіча Марціновіча

У музеі сярэдняй школы 1 імя Сяргея Грахоўскага на гэтым тыдні адкрылася новая выстава — прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Нічыпаравіча Марціновіча, нашага земляка, выхадца з вёскі Барбарова, які вучыўся ў свой час у гэтай школе (тады беларуская сямігодка).

Аркадзь Марціновіч — празаік, паэт, перакладчык, журналіст, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў тройчы паранены (пасля камісавання дабіўся, каб ізноў узялі на фронт), узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі. Працаваў у рэспубліканскіх газетах, у тым ліку “Літаратура і мастацтва”, у выдавецтве “Беларусь”, быў літаратурным кансультантам Саюза пісьменнікаў БССР, галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
У сваіх кнігах ён пісаў пра тое, што бачыў і перажыў сам, вы абавязкова сустрэнеце там знаёмыя прозвішчы і назвы: Барбароў, Даколька, Пціч…

Кіраўнік школьнага музея настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Гааг шчыра беражэ памяць пра выпускніка, пісьменніка і родзіча: Аркадзь Марціновіч — родны брат яе дзеда Фамы Нічыпаравіча.
У сям’і захаваліся рэчы і дакументы, якія належалі пісьменніку, газеты, дзе друкаваліся яго вершы, кнігі (у тым ліку ў перакладзе на розныя мовы, напрыклад, французскую і грузінскую), рукапісы, нават радыёла — усё гэта можна пабачыць у юбілейнай экспазіцыі. Нязвычна і цікава бачыць імя Аркадзя Марціновіча ў рубрыцы “Творчасць маладых” (у адной з газет пасляваенных гадоў). І тут жа — аўтографы на віншавальным, да 60-годдзя, адрасе (сярод іх ёсць і подпіс Сяргея Грахоўскага). Побач — аўтограф-прысвячэнне ўжо самога Аркадзя Марціновіча — на кнізе 1960 года выдання, якую падарыў брату і яго жонцы. Ну і, канешне, фотаздымкі. Аркадзь Марціновіч з калегамі, з сям’ёю, з братам, кранальны здымак маці пісьменніка Вольгі Якубаўны.

Последние новости

Общество

Глусский РОЧС. С начала купального сезона в водоемах Беларуси утонуло 52 человека

24 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Завтра начинается специальное комплексное мероприятие МВД «Внимание – дети!».

24 августа 2026
Читать новость
Общество

В Глуске наградили победителей турнира по футболу среди детей и подростков

24 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как добраться на День белорусской письменности в Костюковичи

24 августа 2026
Читать новость
Власть

«Все в наших силах». Лукашенко ставит задачу восстановить уровень товарооборота с Архангельской областью

24 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Налог на профессиональный доход: что изменилось с 1 июля 2026 года

24 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем