Увага — пажарнай бяспецы
Для захавання пажарнай бяспекі на тэрыторыі вобласці распараджэннем старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага 17 красавіка аб’яўлена адзіным днём бяспекі. З гэтай нагоды сярод насельніцтва будзе разгорнута шырокамаштабная інфармацыйна-растлумачальная работа. На месцах у яе ўключацца аддзелы па надзвычайных сітуацыях, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, іншыя зацікаўленыя структуры.
Як паведамілі рэдакцыі ў Глускім РАНС, за сакавік на тэрыторыі раёна адбылося сем пажараў, і гэта пры тым, што за ўвесь перыяд з пачатку года — восем. Толькі на тушэнне травы і смецця ў сакавіку пажарныя разлікі выязджалі 35 разоў! Відавочна, што і растлумачальную работу з людзьмі, і адміністрацыйную практыку з парушальнікамі правілаў пажарнай бяспекі патрэбна ўзмацніць.