Узнагарода вышэйшай пробы
Вось ён, Кубак Рэспублікі Беларусь па таэквандо, Мінск-2013, і вось яна, Юлія Рыбакова, чэмпіёнка, адна з пераможцаў гэтых спаборніцтваў, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі з 32-х гарадоў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Ды што там удзельнічалі — сярод трох каманд-прызёраў дзве — расійскія: Уладзімірская вобласць, 2-е месца, і Санкт-Пецярбург, 3-е месца. І абышла зборная Магілёўскай вобласці іх менавіта па колькасці залатых медалёў — 13. Па меркаванні трэнераў каманды, менавіта заваяваная Юляй узнагарода вышэйшай пробы і вывела зборную Магілёўшчыны ў лідары гэтых спаборніцтваў. Цяпер на асабістым рахунку юнай спартсменкі 9 залатых медалёў. І гэта ўсяго за 5 гадоў заняткаў таэквандо.
Т. ЛУГАВАЯ
Фота С. РУДЗІНСКАГА