Темы

Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага

Віншаванне біскупа Аляксандра Яшэўскага

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Уваскрасенне Хрыста — найвялікшае і найбольш урачыстае свята літургічнага года. Яно абвяшчае перамогу Збаўцы над смерцю, умацоўвае нашу веру ў несмяротнасць і адкрывае перспектыву вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве.

Міласэрны Бог дараваў чалавецтву дар вечнасці, але мы пакліканы адказаць на гэты дар, зрабіўшы крок насустрач Хрысту. Касцёл, як мудрая Маці, вядзе нас шляхам збаўлення, навучае праўдзе Евангелля і ўмацоўвае праз святыя сакрамэнты.

З моманту Уваскрасення Пана кожны хрысціянін можа з даверам спадзявацца на Божую дапамогу.

З Богам мы здольныя пераадолець любыя выпрабаванні і разам з апосталам Паўлам сведчыць: я “ўсё магу ў Езусе Хрысце, які мяне ўзмацняе” (пар. Флп 4,13).

Няхай вера ва Уваскрослага Пана трывала жыве ў нашых сэрцах. Няхай у гэты светлы дзень кожны чалавек спазнае Божую любоў, адкрые сэнс жыцця і адчуе адраджэнне надзеі.

Хрыстус Уваскрос!

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB,

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Последние новости

Будь в курсе

Жители Могилёвщины за неделю потеряли более 18 тысяч рублей из-за кибермошенников

27 ноября 2026
Читать новость
Власть

Оман, Вьетнам, Эмираты. Лукашенко направился с большим визитом в государства Персидского залива и ЮВА

27 ноября 2026
Читать новость
Происшествия

В Могилёве ограбили отделение банка: нападавший угрожал сотруднице предметом, похожим на пистолет

27 ноября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Харизма и обаяние: почему люди доверяют мошенникам

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Сёння — пра “Гарызонт”

27 ноября 2026
Читать новость
Общество

Более 60 человек пострадали в пожарах за 10 месяцев текущего года

27 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем