Темы

Вынікі работы сістэмы аховы здароўя

Вынікі работы сістэмы аховы здароўя

Мерапрыемствы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Глускай раённай бальніцы на 1 ліпеня выкананы больш як на 90 працэнтаў. У адной з навучальных устаноў раёна з’явіцца профільны медыцынскі клас.

Вынікі работы сістэмы аховы здароўя Глускага раёна за першае паўгоддзе разглядаліся на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. З дакладам выступіла галоўны ўрач раённай бальніцы Ірына Пятрова. У структуру ўстановы аховы здароўя “Глуская цэнтральная раённая бальніца” на 1 ліпеня ўваходзяць стацыянар на 58 ложкаў (25 тэрапеўтычных, 23 хірургічныя (у тым ліку 3 ложкі інтэнсіўнай тэрапіі), 10 педыятрычных), аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, паліклініка на 400 наведванняў у змену (з аддзяленнем дзённага знаходжання на 20 ложкаў), тры амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (Каткаўская, Завалочыцкая і Заеліцкая), восем ФАПаў (Калюжскі, Бабіроўскі, Балашэвіцкі, Усцярхоўскі, Турынскі, Дакольскі, Клятнянскі, Бярозаўскі), медыцынскае аддзяленне санаторнай школы-інтэрната, восем медкабінетаў у дзіцячых установах.

Галоўны ўрач бальніцы адзначыла, што за 6 месяцаў у раёне выкананы дзяржаўныя сацыяльныя стандарты ў галіне медабслугоўвання. Нарматыў бюджэтнага фінансавання на аднаго жыхара склаў 303,9 рубля, раённай бальніцай выкананы даведзеныя аб’ёмы амбулаторнай, стацыянарнай і хуткай медыцынскай дапамогі. Смяротнасць у раёне знізілася больш як на 10 працэнтаў. Пры гэтым нямала застаецца і праблем рознага кшталту. Неабходна рабіць захады па замене медабсталявання, вырашаць кадравыя пытанні, як мага хутчэй патрэбна правесці рамонты на фельчарска-акушэрскіх пунктах (да 1 верасня) і ва ўрачэбных амбулаторыях (да 1 кастрычніка), у паліклініцы і іншых падраздзяленнях бальніцы.

Па словах Ірыны Пятровай,  на правядзенне бягучых рамонтаў у сельскай мясцовасці ў першым паўгоддзі было расходавана 1578 рублёў пазабюджэтных і 370 рублёў бюджэтных сродкаў, работы выконваліся сваімі сіламі. У пераліку ўжо зробленага — рамонт ганкаў і адмосткі, дзе патрэбна, пафарбавалі агароджу, дзе патрэбна — унутраныя памяшканні, замянілі краны на новыя, з локцевымі змяшальнікамі. Нямала яшчэ патрэбна зрабіць: работ па навядзенні парадку на ФАПах і ў амбулаторыях запланавана больш як на 20 тысяч рублёў. Як адзначыла Ірына Пятрова, план мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Глускай раённай бальніцы на 1 ліпеня выкананы на 91 працэнт. Вядуцца работы па вырабе каштарыснай дакументацыі на мантаж пад’ёмнай платформы вулічнай устаноўкі ў паліклініцы, завяршаецца бягучы рамонт фізіятэрапеўтычнага кабінета. Пасля таго як Мінздраў правядзе цэнтралізаваную закупку, будуць набыты два аўтамабілі хуткай меддапамогі.

Асобна на сесіі гаварылі пра прафарыентацыю сярод школьнікаў, павышэнне іх цікавасці да прафесіі медработніка. Тут свой унёсак можа зрабіць аддзел па адукацыі, яго кіраўніцтву было даручана да 1 жніўня разгледзець пытанне аб адкрыцці профільнага медыцынскага класа для падрыхтоўкі мясцовых навучэнцаў да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія навучальныя медыцынскія ўстановы.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

АПК

Еще один экипаж-тысячник определился в Глусском районе. В передовики вышел семейный экипаж Сергея и Владислава Гаравиковых из «Глусской Зари»

25 августа 2026
Читать новость
Культура

Як на Глушчыне прайшоў рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”

25 августа 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко подписал указ о повышении трудовых пенсий с 1 сентября

25 августа 2026
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. С начала купального сезона в водоемах Беларуси утонуло 52 человека

24 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Завтра начинается специальное комплексное мероприятие МВД «Внимание – дети!».

24 августа 2026
Читать новость
Общество

В Глуске наградили победителей турнира по футболу среди детей и подростков

24 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем