Темы

Хай шчасна вам будзе!

Хай шчасна вам будзе!

Час ад часу хата Ніны Канстанцінаўны Серык, як і шмат гадоў таму, напаўняецца дзіцячымі галасамі. І гэта яе радуе, надае жыццёвы тонус і прыбаўляе моцы. У 85 гадоў, якія споўніліся ёй 1 ліпеня, не перастае сцвярджаць, што яна самая шчаслівая і самая багатая жанчына.
— Усё маё багацце — мае 11 дзяцей, 17 унукаў і 8 праўнукаў, — гаворыць, усміхаючыся падчас размовы з намі, Ніна Канстанцінаўна. — Неяк аднойчы іду па вуліцы з каляскай, а суседка пытае: “Дакуль каляскі будзеш катаць?”. Я і кажу: “Усяго только 35-я”. Для мяне дзеці заўсёды былі і ёсць у радасць. Не разумею, калі хто-небудзь скажа, што стаміўся, гадуючы аднаго-двух дзяцей. У мяне ж яны нараджаліся адзін за адным, з малым прамежкам часу. Першых гадаваць было цяжэй, а потым старэйшыя дапамагалі глядзець малых. Ды і бацькі, якія жылі побач, наглядалі за дзецьмі.
Ніна Канстанцінаўна ўспамінала гады сваёй маладосці, і кожны яе сказ як бы адлюстроўваў нейкія этапы жыцця. Вось мы разам з ёй пераносімся на палявы стан, дзе яна пад спякотным сонцам жала жыта, а вечарам таго ж дня нарадзіла дачку. Альбо яскрава ўяўляем малюнак, калі яна подбежкам спяшаецца на ферму і з сабою за руку вядзе двух — трох дзяцей.
— Усяляк прыходзілася, пакуль уладкавала дзяцей у садок, — працягвае наша субяседніца. — І са мной на работу хадзілі, і за плячыма малых насіла, а яшчэ мужу, які працаваў вадзіцелем, у машыну двух — трох падсаджвала. Гэта цяпер маці гадамі могуць дома сядзець з дзецьмі, а тады мы на дапамогу дзяржавы не разлічвалі, рабілі ўсё самі, стараліся не проста выжываць, а нармальна жыць. Прыходзілася і на дзвюх работах працаваць. Днём у магазіне прадаўцом, а ноччу — вартаўніком у калгасе. Ніякай работы не цуралася, таму і працоўнага стажу без малога 40 гадоў маю. Неяк было сорамна, што я, маладая, здаровая жанчына, сяду і буду сядзець дома. Хацелася жыць не горш за людзей. Яно так і было. Без перабольшвання скажу, што і гаспадар мой, і нашы дзеці хадзілі заўсёды ў чыстым адзенні. І паесці заўсёды ў нас было. Трымалі карову, і не адну, свіней, індыкоў, курэй, агарод саджалі. Бывала, напяку гару бліноў, пастаўлю пасярэдзіне стала, а з двух бакоў — скавароды са шкваркамі. Сядзем сям’ёй, наядзімся ды малаком зап’ём.
Шчыра кажучы, мы не пераставалі здзіўляцца таму, што расказвала Ніна Канстанцінаўна. Спрытная яна была ва ўсім — і дзяцей нараджаць, і ў рабоце, і хатнюю гаспадарку з толкам весці. А яшчэ яна — выдатная майстрыха — можа шыць, прасці, ткаць, вышываць. Усяму гэтаму прыйшлося навучыцца, каб з сямейнага бюджэту менш траціць грошай на адзенне. З якога боку ні расказвай пра гэту жанчыну, выснова адна — працавітая, дамавітая, цудоўная маці і жонка, а цяпер яшчэ бабуля і прабабуля. Ні час, ні хваробы, з якімі прыхо-дзіцца жыць, не скарылі Ніну Канстанцінаўну. І цяжкасці, і вясёлае яна ўспамінае з доляй гумару. Хіба толькі неахвотна гаворыць пра той перыяд жыцця, калі была вязнем канцлагера. Дзякуй Богу, вярнулася адтуль у 16 гадоў жывой і здаровай. Дарэчы, вязнем быў і яе муж, Мікалай Фёдаравіч, які ўжо памёр. Сёння яна з жалем успамінае пра яго, бо, нягледзячы на тое, што між імі было многа ўсякага — і добрага, і дрэннага, усё роўна не хапае яго прысутнасці.
Мы размаўлялі з Нінай Канстанцінаўнай і бачылі перад сабой шчырай душы жанчыну, якая вельмі ганарыцца і даражыць сваёй сям’ёй, якая заўсёды рада званку дзяцей і ўнукаў, кожнага з іх гасцінна чакае да сябе дадому. І яны прыедуць, абавязкова прыедуць, каб удзячна павіншаваць Ніну Канстанцінаўну з юбілеем. Дык пажадаем і мы, каб яшчэ доўга не згасаў агеньчык у яе акне і па-ранейшаму хата поўнілася дзіцячымі галасамі.

Вольга ЧУЧВАЛ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Несколько инвестиционных проектов запланировано реализовать на территории Глусского района в ближайшее время

24 мая 2026
Читать новость
Общество

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

24 мая 2026
Читать новость
Общество

От патефона до магнитофона. Коллекция аудиоаппаратуры глусчанина Альберта Волкова выставлена в районном историко-краеведческом музее

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Глуск: 1396—2026. “Перуновы стрэлы” і шэдэўры сярэднявечных рамеснікаў

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Девятиклассник гимназии Глуска Егор Лось принял участие в областном этапе республиканского юниорского лесного конкурса «Квiтней, мой лес»

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В Могилёве завершился областной слет юных спасателей пожарных

22 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем